MEDIATHON 2024

Вільнюс, Літва Vilnius, Lithuania

Для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак, якія хочуць распрацаваць і стварыць пілотны выпуск аўтарскага кантэнта з дапамогай прафесіяналаў. Даты праграмы: 13-15 лістапада Месца: Вільнюс, Літва Медыятон — гэта інтэнсіўнае мерапрыемства, падобнае да хакатона і накіраванае на стварэнне медыяпрадуктаў. На працягу 3-х дзён разам з калегамі і […]

Нязмушаны нэтворкінг

Для беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак у Варшаве Прывітанне! Запрашаем беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак утульна правесці вечар пятніцы 18 кастрычніка на варшаўскай нэтворкінг-сустрэчы! Вы зможаце ўсталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыя, абмеркаваць міфы і рэчаіснасць пра вашу працу, падзяліцца класнымі практыкамі сумеснай працы або нават прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва. Мы бяром на сябе стварэнне […]

«Як НДА сябраваць з медыямі»

Вэбінар Нягледзячы на ​​складаныя і крызісныя часы, беларускі грамадскі сектар працягвае працаваць. Але як пры гэтым НДА ўзаемадзейнічаць з беларускімі медыямі: каму пісаць, як дагрукацца да рэдакцый, як прасоўваць свае прадукты і праекты? Запрашаем на вэбінар «Як НДА сябраваць з медыямі» PR-спецыялістаў і супрацоўнікаў НДА, якія хочуць наладзіць больш эфектыўную камунікацыю, а таксама ўсіх тых, хто займаецца […]

Школа журналістыкі IFAE MediaLab

Восеньскі набор Чатыры дні інтэнсіўных практычных заняткаў з журналістамі-прафесіяналамі, дадатковыя онлайн заняткі па найбольш запатрабаваных тэмах, онлайн стажыроўкі ў рэдакцыях беларускіх медыя і ментарская падтрымка. Калі шукаеш свой шлях у журналістыцы – не прапусці гэтую магчымасць! Школа будзе працаваць 31 кастрычніка – 3 лістапада у Варшаве альбо яе ваколіцах. Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы […]

Восеньская школа па правах чалавека

Вільнюс, Літва Vilnius, Lithuania

Тры афлайн-сэсіі ў Вільнюсе, вэбінары, стажыроўка Прававая ініцыятыва запрашае да ўдзелу ў школе ўсіх беларусаў ад 18 гадоў, каму блізкая тэма правоў чалавека і іх абароны! На курсе вы будзеце вывучаць наступныя тэмы: уводзіны і гісторыю правоў чалавека міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека права на свабоду выказвання меркавання права на мірныя сходы новыя метады і […]

«Як спыніць абвінавачванне пацярпелых?»

Вебінар Калі? Дзе? 25 кастрычніка 2024 года ў 15:30 (па Варшаве) Анлайн-прастора Юрыдычны дыскусійны клуб сумесна з «ІншыЯ» запрашае адваката_к, юрыста_к, праваабаронцаў і спецыяліста_к некамерцыйных арганізацый на вебінар, прысвечаны тэме віктымблэймінгу. Віктымблэймінг — гэта распаўсюджаная сацыяльная з'ява, калі пацярпел_ую пачынаюць абвінавачваць у тым, што з ей/ім адбылося. Гэта можа тычыцца любога віду гвалту — ад […]

СУП

Майстэрня суполак СУП — гэта месца для актывістаў і актывістак, лідэраў і лідэрак суполак, дзе вы атрымаеце практычныя навыкі і веды для стварэння і ўмацавання вашай суполкі. Што вас чакае? Два семінары ў Вільні: 20-22 лістапада 2024 і 11-13 снежня 2024 Тры тыдні паміж семінарамі вы будзеце прымяняць новыя веды ў сваіх суполках і рыхтавацца […]

«Як нам стаць больш дэмакратычнымі»

Форма запыта кансультацый па тэме скразных каштоўнасцяў Арганізацыя ІншыЯ адкрывае магчымасць атрымаць бясплатныя кансультацыі і іншую падтрымку на тэму скразных каштоўнасцяў! Скразныя каштоўнасці — гэта ўніверсальныя для любой дзейнасці тэмы, звязаныя з дасягненнем глабальных мэтаў развіцця грамадства і дзяржавы. Мы разглядаем у якасці скразных каштоўнасцяў правы чалавека, інклюзію, гендарную роўнасць і экапрыязнасць. Рэалізацыя гэтых каштоўнасцяў наўпрост звязаная з […]

«Зеркало внутреннего мира»

{:by}Калажная майстэрня Запрашаем вас на майстэрню па стварэнні калажаў, дзе будзем даследаваць тэму самасці і ўнутранай ідэнтычнасці! Калаж — гэта не проста спосаб самавыяўлення, але і магутны інструмент для глыбокага асэнсавання сябе. Калі? Дзе? Як? 16 лістапада 2024, 14:00 – 16:30 Вільнюс, недалёка ад Старога горада (пра дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі) Мовы майстэрні: беларуская, […]

«Экалогія і сацыяльная няроўнасьць»

Online

Вэбінар 16 лістапада (субота) у 15:00 па Мінску Чаму экалагічныя праблемы – вынік сацыяльнай няроўнасці? Як экалагічныя праблемы паўплываюць на ўразлівыя групы насельніцтва? Ці можа інклюзія вырашыць кліматычную крызу? Пра гэта раскажа Тацьцяна Ку – экафеміністка, каардынатарка экалагічных і фемінісцкіх праектаў, аўтарка курсаў па сацыяльнай экалогіі. Для ўдзелу патрэбна рэгістрацыя. Вэбінар падрыхтаваны ініцыятывамі Прызматыка, Гэта […]