Як прайшоў Дзень нулявой дыскрымінацыі

Падзеі
5
(3)

8 арганізацый
8 мерапрыемстваў
100+ удзельнікаў і ўдзельніц

1 сакавіка ў свеце адзначаўся Zero Discrimination Day альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі. Гэта штогадовы дзень, які ініцыяваны ААН і накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы. Галоўная тэмай Zero Discrimination Day 2020 стала нулявая дыскрымінацыя ў дачыненні да жанчын і дзяўчат.

Па ініцыятыве Цэнтра развіцця эффектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” сем беларускіх арганізацый, для якіх недыскрымінацыя з’яўляецца важнай каштоўнасцю і накірункам працы, правялі свае мерапрыемствы: Беларуская Праваабарончая Школа, кіна-дыскусійны праект “Пасля Тытраў” ад РГМА “Грамадзянскі форум”, ECLAB, MAKEOUT, праваабарончая арганізацыя Human Constanta, NSNL и World of Youth.

Мерапрыемствы адбываліся ў Мінску і Маладзечна і праходзілі ў прасторах «Задзіночання беларускіх студэнтаў», “Тэрыторыі Правоў”, “Другім паверсе”, Press club Belarus і інтэрнаце УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны коледж імя М.К. Агінскага”.

У межах Дня можна было патрапіць на форум-тэатр, даведацца больш пра правы чалавека на ўводным курсе, паглядзець кіно і пасля абмеркаваць сітуацыю з хатнім гвалтам, пакрэатывіць на арт-майстэрнi, змяніць свой погляд на ўразлівыя групы ў сацыяльнай гульнi, паглядзець і абмеркаваць фільм “Кролік Джоджо”, даведацца больш пра злачынствы на глебе нянавісці, згуляць у гульню пра дыскрымінацыю, змяніць сваю аватарку ў Фэйсбук, атрымаць дадатковыя аргументы супраць дыскрымінацыі.

Дзякуй усім, хто далучыўся да важнага для кожнага і кожнай з нас Дня!

Дадаткова:

    • Аргументы супраць дыскрымінцыі шукай тут
    • Падпісаць петыцыю супраць спробы забараніць інфармацыю пра ЛГБТК+ можна тут, а петыцыю за закон супраць хатняга гвалту тут
    • Даведацца больш пра злачынствы на глебе нянавісці можна тут 
    • Пра тое як прайшла арт-майстэрня чытай тут 
    • Вось тут пра уводны курс пра правы чалавека 
    • А паглядзець відэа, як праходзіў форум-тэатр, можна тут 

#zerodiscriminationday  #zerodiscriminationdayby #БПШ #makeout_cinemaclub #worldofyouth #nsnl #жываябібліятэка #oeec

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць