Прафесія для людзей з інваліднасцю

Мінск, Беларусь
0
(0)

 Мэта практыкі:   навучанне (прафесійная рэабілітацыя) людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарату.

Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр (БПААЦ) на базе спецыялізаванага адукацыйна-рэабілітацыйнага цэнтра ладзіць навучанне  людзей з інваліднасцю.

На базе цэнтра навучанне для людзей з інваліднасцю магчыма  па наступных спецыяльнасцях: 

  • аператар ЭВМ,
  • майстар па рамонце абутку,
  • майстар па манікюры.

 Навучанне бясплатнае. 
Навучацца могуць і норматыповыя людзі, але тады навучанне платнае.

Цягам навучанна прадастаўляецца камфортнае месца пражывання з улікам патрэбаў людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарату. Навучальныя аўдыторыі таксама абсталяваныя з улікам патрэбаў людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарату і месцяцца ў адным будынку з месцам пражывання па адрасе г. Мінск, вул. Адоеўскага 10Б. Пражыванне падчас навучання бясплатнае.

Заняткі вядуць выкладчыкі і выкладчыцы адукацыйных установаў г. Мінска, а таксама спецыялісты і спецыялісткі БПААЦ.

Для таго, каб трапіць на навучанне неабходна мець працоўную групу інваліднасці і звярнуцца ў службу занятасці па месцы жыхарства і зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага або беспрацоўнай.

Кантакты: bpovc.by, instagram, +375173639969, Святлана Анатольеўна Ленцэвіч

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: