Обложка_дайджест
5
(3)

Жнівень — не толькі апошні месяц лета! Гэта яшчэ і месяц, калі частка палітвязняў выйшла на волю. Месяц алімпіяды. Месяц, калі на нашым сайце не выходзілі артыкулы, бо мы былі ў адпачынку. Ніжэй вас чакае абноўлены фармат дайджэсту. У якасці бонусу за кароткі дайджэст прапануем вам пачытаць як ствараўся наш падкаст «Іншыя гісторыі», альбо як запісвалі і дзе можна паслухаць анталогію беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю».

Дысклэймер
Гэты дайджэст можа ўтрымліваць спасылкі на «экстрэмісцкія» матэрыялы. Калі ласка, будзьце ўважлівымі пры пераходзе па спасылках.
Дайджест_баннер_подписка

#Лічба_месяца

23 %

столькі рэспандэнт_ак пагадзіліся, што большасці людзей можна давяраць. Пры гэтым 61% рэспандэнт_ак лічаць, што варта быць вельмі асцярожнымі ў адносінах з людзьмі. Гэта дадзеныя маніторынгу хатніх гаспадарак BEROC.

дайджест_инклюзия

У продаж паступіла «невідушчая Барбі»

Яна прадаецца ў камплекце з кіем і цёмнымі акулярамі, а яе адзенне спецыяльна зроблена больш рэльефным, каб дзецям са слабым зрокам і невідушчым было прасцей уявіць яе строі. Яна працягвае лінейку лялек Барбі, якая заклікана паказаць разнастайнасць грамадства.

Даведацца больш

Як стаць айцішнікам у калоніі

Сёння атрымаць дыплом у зняволенні ў Беларусі могуць нямногія, а навучанне праводзяць толькі расійскія ВНУ. Як уладкавана адукацыя зняволеных разбіралася DW.

Даведацца больш
дайджест_права человека

Мілітарызацыя дзяцей-сірот у Беларусі

З 2020 года рэжым пачаў больш актыўна ўкараняць ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі. З асаблівай інтэнсіўнасцю яно прыйшло ў дзіцячыя дамы. Дзяцей-сірот, у тым ліку з праваслаўных прытулкаў, возяць на ваенныя палігоны, вучаць збіраць зброю, для іх ладзяць трэніроўкі з удзелам вагнэраўцаў і інш.

Даведацца больш

MovaMiru — беларускамоўны бот пра негвалтоўную камунікацыю

Маладыя беларус_кі стварылі чат-бот, які дапамагае разабрацца з тым, што такое мова варожасці і як ёй супрацьстаяць у побытавым жыцці і анлайн-прасторы, асабліва калі вас хэйцяць ці абражаюць па нацыянальнай прыкмеце.

Даведацца больш
дайджест_гендерная равность

Алжырская алімпійская чэмпіёнка па боксе сутыкнулася з кібербулінгам

Іман Хеліф звярнулася ў пракуратуру Францыі з-за кібербулінгу з боку Ілана Маска і Джоан Роўлінг. Хеліф выйграла алімпійскае золата, але большую частку Алімпіяды 2024 года правяла ў цэнтры скандалу наконт яе гендарнай ідэнтычнасці.

Даведацца больш

(Не) высокая пазіцыя Беларусі ў Індэксе міру і бяспекі сярод жанчын

Беларусь заняла 69-е месца сярод 177 краін у Індэксе міру і бяспекі сярод жанчын (WPS). Краіна набрала 0,733 балы, у той час як сярэдні паказчык у свеце складае 0,65. Сёлетняе (не) высокае месца ў Індэксе пракаментавала для «Салідарнасці» гендарная даследчыца Алена Агарэлышава.

Даведацца больш
дайджест_экодружествнность

Змяненне клімату ўплывае на беларускія лясы

Поўдзень Беларусі ў хуткім часе можа застацца без ёлак. Ельнікі ўсыхаюць, а арэал іх вырастання ссоўваецца на самую поўнач краіны.

Даведацца больш

Азербайджан прыме ў сябе COP29

Краіна-экспарцёр нафты і газу, дзе не падзяляюць смецце, дзе ў турмах сядзяць журналіст_кі і праваабаронцы, правядзе сёлета буйную міжнародную канферэнцыю ААН па праблемах змены клімату. Гэта абурае арганізацыі, якія змагаюцца за зялёную энергетыку, і міжнародных назіральні_ц, якія лічаць, што Азербайджан з дапамогай канферэнцыі хоча «азеляніць» сваю рэпутацыю.

Даведацца больш

Цікавыя ініцыятывы

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x