Обложка_дайджест
5
(2)

Вітаем! Вы чытаеце другі выпуск нашай рассылкі — дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці #2. Шмат цікавага ў новым выпуску. Чытайма!

Больш за 100 гадоў

Столькі спатрэбіцца часу, каб замацаваць у свядомасці мужчын, што варта прыняць гендарную роўнасць як базу. Дадзеныя Сусветнага эканамічнага форуму (ENG).

Мапа даступнасці для людзей з інваліднасцю

Міністарка працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч паведаміла, што праца над аўтаматызаванай сістэмай пачнецца ўжо сёлета, а сама сістэма запусціцца з 1 студзеня 2025 года.

Чытаць больш

База інклюзіўных практык

У базе нашай арганізацыі ўжо 44 практыкі, якія апісваюць інклюзіўныя падыходы да працы з больш чым 16 сацыяльнымі групамі. У базу можна дадаць і сваю практыку, запоўніўшы форму.

Глядзець практыкі

Маніторынг мовы варожасці

Журналісты за талерантнасць правялі маніторынг мовы варожасці ў дачыненні да ЛГБТК+ у СМІ Беларусі ў 2022 годзе. Толькі 47% публікацый утрымлівалі карэктную лексіку. Упершыню зафіксавалі, што для распальвання нянавісці выкарыстоўвалі карэктную лексіку.

Вынікі і поўны тэкст маніторынгу

Урбан-дайджэст

Менская ўрбаністычная платформа запускае серыю дайджэстаў пра навіны ўрбаністыкі ў Беларусі і за мяжой. У першым выпуску падведзены вынікі мінулага года, а другі выпуск прысвечаны працы са спадчынай.

Чытаць дайджэст

Што чытаюць і якім крыніцам давяраюць жанчыны і мужчыны

Сваімі высновамі на падставе двух даследаванняў з OEEC падзяліўся медыя-аналітык Міхаіл Дарашэвіч. На медыя-спажыванне ўплываюць у асноўным гендар і ўзрост.

Больш падрабязнасцяў

Больш жанчын у палітыцы: як гэтага дасягнуць?

Леся Руднік разважае пра тое, як выкарыстаць патэнцыял жаночага лідарства, павялічыць удзел жанчын у палітыцы і не зрабіць памылак.

Чытаць артыкул

Зялёны тэлефон

У Беларусі працуе бясплатная інфалінія па вырашэнні экалагічных праблем. На яе сайце можна знайсці памяткі, алгарытмы і шаблоны зваротаў для вырашэння праблем. Звязацца з інфалініяй можна па тэлефоне, праз бот, сацсеткі ці форму на сайце.

Перайсці на сайт

5 краін, здольных перажыць ядзерную зіму

Даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Новай Зеландыі, распавядае аб дзяржавах, якія здольныя перажыць ядзерную зіму.

Падрабязней на Zerkalo.io

Анонсы і магчымасці

Парады для працы

Як падрыхтаваць і правесці інклюзіўнае мерапрыемства. Рэкамендацыі для арганізатарак_аў

Рэкамендацыі — нашая спроба сабраць у адно ўвесь досвед у інклюзіўным падыходзе, які назбіраўся ў нас і нашых калег і каляжанак. Спампаваць можна па спасылцы.

Даведацца як прайшла прэзентацыя дапаможніка з дыскусіяй «(Не)час для інклюзіі!» можна па спасылцы.

Цікавыя ініцыятывы

Спадабаўся дайджэст?

Падзяліся з калегамі ды каляжанкамі, каб падпісаліся!

Падпісацца

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць