Обложка_дайджест
5
(3)

Вітаем! Сустракайце дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці #4. Шмат цікавага ў новым выпуску!

-1,80

* Узаемнае прыняцце адзін аднаго рознымі групамі (моўнымі, нацыянальнымі, рэлігійнымі і інш.)
Так ацанілі талерантнасць грамадства* ў 2022 годзе ў Індэксе рэзіліентнасці Беларусі, які падрыхтаваў Цэнтр новых ідэй. Розныя сферы жыцця грамадства ацэньваюцца эксперт_камі па шкале ад -5 да +5. Адзнака -1,80 адпавядае значэнню «крызіс» (у 2021 годзе адзнака была -1,00, што таксама адпавядала крызіснаму стану).

Інклюзія ў Новай Беларусі

На пачатку красавіка на форуме «All Inclusive 2.0. Стратэгіі працы ў сучасных умовах» на асобнай дыскусіі мы абмеркавалі што для інклюзіі можна і варта рабіць ужо цяпер.

Галоўныя тэзісы

Інклюзіўнае таксі ў Кіеве

Папулярны ўкраінскі сэрвіс таксі Uklon запусціў у Кіеве новы тарыф «Інклюзіўны», створаны адмыслова для паездак людзей, якія перасоўваюцца на вазку.

Даведацца больш

Як рэжым пераследуе ЛГБТК+ асобаў

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі праводзіць уласнае даследаванне як рэжым пераследуе ЛГБТК+ асобаў. Калі вы ці вашыя блізкія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй пры затрыманні — запоўніце анкету па спасылцы.

Пост з падрабязнасцямі

Агляд барацьбы з «экстрэмізмам» у Беларусі

Human Constanta падрыхтавала агляд за студзень-сакавік 2023, у якім адлюстраваны асноўныя тэндэнцыі выкарыстання маркераў «экстрэмізм» і «тэрарызм».

Даведацца больш

Чат-бот для дапамогі ў сітуацыі гвалту

Каманда беларусак стварыла чат-бот «Кіпцюры Рагнеды» для жанчын, транс і небінарных людзей, якія сутыкнуліся з гвалтам і іншымі складанымі сітуацыямі. Больш пра працу бота чытайце ў артыкуле.

Даведацца пра чат-бот

Інфакампанія супраць стыгматызацыі ЛГБТК+ людзей

Ініцыятыва «Гэта ОКЕЙ» запрашае ўсіх неабыякавых дапамагчы з даследаваннем пра ўспрыняцце ЛГБТК+ людзей беларус_камі.

Прыняць удзел у апытанні

Як змены клімату ўплываюць на ўразлівасць дзяцей

Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя ЗША ўстанавіла, што павышэнне глабальнай тэмпературы можа паўплываць на навучанне, фізічнае здароўе і бяспеку жылля для дзяцей.

Галоўныя тэзісы

«Перадоз» — народны маніторынг радыяцыі

Новы сайт ад Экадома дапаможа сачыць за ўзроўнем радыяцыі на тэрыторыі Беларусі ў месцах, дзе выпадалі радыёактыўныя ападкі, а таксама пакажа, якая цяпер сітуацыя з узроўнем радыяцыйнага забруджвання.

Даведацца больш

Гарачыя анонсы

Магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Спадабаўся дайджэст?

Падзяліся з калегамі ды каляжанкамі, каб падпісаліся!

Падпісацца

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць