Обложка_дайджест
4
(4)

Вітаем! Новы выпуск нашай рассылкі — дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці #8. Чытайма!

> 136 тысяч чалавек альбо кожны_ая 70-ы/-ая

Гэта агульная колькасць ахвяр рэпрэсій у Беларусі з 2020 па травень 2023 года. Гэта амаль 1,5% ад насельніцтва краіны. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы «Злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі — прававы аналіз і варыянты адказнасці» (ENG).

Новыя практыкі выключэння

Дадатковыя пытанні ў формах рэгістрацыі, верыфікацыя, пратаколы бяспекі… З аднаго боку, усё гэта скіравана на тое, каб за ўдзел у мерапрыемстве людзям не прыйшлося плаціць допытам ці гадамі ў турме. З іншага боку, гэта — дадатковыя бар’еры, якія выключаюць з кола ўдзельн_іц самыя розныя групы. Як з гэтым працаваць? Разбіраемся разам з Аленай Агарэлышавай як спалучыць бяспеку і інклюзію.

Даведацца больш

Як праводзіць мерапрыемствы для людзей з посттраўматычным сіндромам

Арганізацыя мерапрыемстваў для людзей з ПТСР — новы выклік, які паўстае перад беларускімі актывіст_камі. Сабралі для вас у адным артыкуле асноўныя моманты, якія вам варта ведаць, каб якасна арганізаваць падзею, на якой могуць быць людзі з ПТСР.

Даведацца больш

Ціск на інклюзіўныя арганізацыі вядзе да пагаршэння становішча ўразлівых груп

З нагоды Міжнароднага дня моладзі 12.08 дзелімся тэкстам сузаснавальніцы Іншых Марыны Штрахавай пра (цяжкі) стан моладзевых інклюзіўных арганізацый пасля крызісаў апошніх гадоў. Тэкст — частка зборніка «Беларусь.Моладзь.Жыве» Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА».

Даведацца больш

Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя тэндэнцыі дзяржаўнай палітыкі

Гэта агляд ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту, які асвятляе найбольш значныя змены ў беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці па некалькіх кірунках. Агляд будзе выходзіць два разы на год. Першы нумар выйшаў за перыяд студзень-чэрвень 2023.

Даведацца больш

8 крокаў да GDPR у некамерцыйнай арганізацыі

Бадай, мала засталося тых, хто кіруе арганізацыямі ці ініцыятывамі ў Еўразвязе і пры гэтым не чулі пра персанальныя дадзеныя і GDPR. Вакол гэтай тэмы шмат міфаў і юрыдычнага маркетынгу, а публікацыі з карыснымі парадамі часцяком разлічаныя на бізнэс. Таму мы падрыхтавалі для вас класны артыкул пра тое, як працаваць з тэмай у некамерцыйным сектары.

Даведацца больш

Апытанкі. Як грамадскім арганізацыям клапаціцца пра персанальныя дадзеныя

Працягваючы тэму працы з персанальнымі дадзенымі, распавядаем вам, як падрыхтаваць апытанку так, каб падвысіць давер людзей да вас і не парушаць іх лічбавыя правы і свабоды.

Даведацца больш

Як улічваць гендарную (ня)роўнасць у грамадскай дзейнасці і актывізме?

Тэма гендарнай роўнасці амаль невычэрпная і тычыцца розных бакоў паўсядзённага жыцця. OEEC падрыхтавалі для вас матэрыял, у якім, дзякуючы эксперт_кам Тоні Лашдэн і Юліі Папружанка, сканцэнтравалі сваю ўвагу на гендарным мэйнстрымінгу.

Даведацца больш

Жаночыя сродкі гігіены ўпершыню ў гісторыі пратэставаны на ўзорніках з рэальнай крыві

Цяжка паверыць, што гэта загаловак навінаў за жнівень 2023 года. Аднак рэальнасць такая, што раней сродкі гігіены выпрабоўвалі толькі на фізрастворы або вадзе, не гледзячы на тое менструальная кроў больш глейкая. Даследаванне паказала, што сродкі зусім не такія эфектыўныя, як расказваюць вытворцы.

Даведацца больш

Чайлдфры і свабода выбару

Пакуль улады спрабуюць забараніць людзям рабіць выбар не мець дзяцей, мы разбіраемся з тым што такое чайлдфры насамрэч і што пра гэта важна ведаць нават тым, хто ўжо мае ці плануе мець дзяцей.

Даведацца больш

Улады ліквідуюць зоаабарончую арганізацыю SaveUs

Арганізацыя займалася дапамогай бяздомным жывёлам. Выйшла так, што найбуйнейшая зоаабарончая арганізацыя і фандрайзінгавая пляцоўка краіны больш непатрэбныя ў Беларусі.

Даведацца больш

Беларусь выйшла з Бернскай канвенцыі

Канвенцыя забяспечвае ахову дзікай флоры і фаўны і іх асяроддзі пасялення. Беларусь далучылася да канвенцыі ў 2013 годзе. Экадом тлумачыць змест канвенцыі, на што можа паўплываць выхад Беларусі і збірае меркаванні эколагаў_гінь.

Даведацца больш

Партыі «Зялёныя» больш няма

Вярхоўны суд задаволіў позву Міністэрства юстыцыі і прыняў рашэнне пра ліквідацыю партыі. Рашэнне немагчыма абскардзіць. У наступным годзе партыі «Зялёныя» споўнілася б 30 гадоў.

Даведацца больш

Цікавыя ініцыятывы

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 4 / 5. Vote count: 4

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
Падпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x