Даведайцеся, ці экалагічна вы адзначаеце святы. Тэст-інструкцыя

Экалогія
5
(13)

Атрыбуты навагодніх святаў —  гэта не толькі падарункі, елка і феерверкі. Але і тоны выкінутай ежы, выкарыстаных петардаў, бутэлек і непатрэбных падарункаў, якія пакідаюць вялікі экаслед і найчасцей апынаюцца на палігоне, дзе будуць гніць дзясяткі — а то і сотні — гадоў.

Разам з Экадомам падрыхтавалі для вас невялікі тэст-інструкцыю, які дапаможа зрабіць святы вясёлымі не толькі для вас, але і для навакольнага асяроддзя. Пагналі!

— У нас ужо шмат гадоў толькі штучная. Ніякіх іголак у нагах!
Раз яна ў вас ужо ёсць — добрае рашэнне карыстацца ёй і надалей!
— Думаю ў гэтым годзе купіць штучную

Перш чым купляць штучную елку, падумайце, ці не захочаце вы памяняць яе бліжэйшым часам і ці будзеце перавозіць з сабою, калі падумваеце пра пераезд. Каб штучная елка акупіла свой экалагічны след, яе трэба выкарыстоўваць не менш 20 гадоў — а лепш яшчэ даўжэй.

Штучныя елкі не перапрацоўваюцца і, калі становяцца непатрэбнымі, апынаюцца на палігоне. Да таго ж большасць елак вырабляецца ў Кітаі, што павышае вугляродны след адной такой ялінкі да 40 кг CO2.

— Куплю галінку і ўпрыгожу яе

Тады лепш купляць галінку той елкі, якая вырасла ў той краіне, дзе вы адзначаеце святы. Бо тыя самыя інстаграмныя блакітныя елкі імпартуюцца з-за мяжы. І каб патрапіць да вас, яны пераадольваюць сотні кіламетраў і пакідаюць пасля сябе вялікі вугляродны след.

— Толькі жывую! Які водар будзе!

Водар — гэта цудоўна. Будзе выдатна, калі пасля святаў вы здасце яе на перапрацоўку. Елка можа пайсці на корм жывёле ў заапарку, стаць часткай вальераў, пайсці на распал ці стаць сыравінай для гаспадарчых тавараў.

Пры пакупцы звярніце ўвагу на тое, каб прадавец меў дакументы, якія сведчаць пра тое, што дрэва ссеклі законна, то бок выгадавалі ў спецыяльным гадавальніку.

Яшчэ цяпер елкі прадаюцца ў гаршчках — для далейшай перасадкі ў грунт. Калі шчыра казаць, то такія елкі рэдка прыжываюцца, бо пасля некалькіх тыдняў (а то і месяцаў) у цёплай кватэры ім складана адаптавацца да новых умоваў. Але калі вы настроеныя рашуча, тады выконвайце ўсе тыя няпростыя  рэкамендацыі па доглядзе за ялінкай, а мы будзем спадзявацца, каб вашае дрэва прыжылося.

—  Зраблю елку з даступных матэрыялаў: сабраных у лесе або парку галінак, кніг, фотаздымкаў, штатыва і чаго заўгодна іншага, што ўдасца знайсці

А вось і самы ўстойлівы варыянт! Выкарыстоўваць тыя рэсурсы, што вы ўжо маеце — слушнае рашэнне.

— Упрыгожу дрэва ля дома, якое расце на вуліцы

О, гэта вы добра прыдумалі. Так будзеце цешыць і сябе, і мінакоў.

— А без елкі можна?

Можна. Гэта самы экалагічны варыянт. Хоць і не заўжды самы святочны і вясёлы

— Цукеркамі

Тут дзейнічае ўсё тое ж залатое правіла ўстойлівага і экалагічнага спажывання — у ідэале выкарыстоўваць тое, што ўжо ёсць дома, а не купляць новае.

Ад набыцця пластыкавых навагодніх упрыгожанняў, дожджыку, цацачных драконаў і аднаразовых шарыкаў з лічбамі «2024» лепш адмовіцца. На навагодніх дэкарацыях вельмі рэдка ставіцца маркіроўка для перапрацоўшчыкаў, таму такі пластык  немагчыма ўтылізаваць, а цацкі, вырабленыя з яго, рана ці позна паедуць на палігон.

Але добрая навіна ў тым, што існуе мноства экалагічных і ўстойлівых спосабаў, каб упрыгожыць елку і кватэру без выкарыстання пластыка, які не перапрацоўваецца.

Па-першае — ядомыя ўпрыгожанні! Гэта могуць быць цукеркі (не забывайцеся пад’ядаць іх цішком), пернікі, цэлыя грэцкія арэхі, печыва рознай формы, невялікія яблыкі ці ягады, сушаныя памаранчы.

Таксама можна стварыць упрыгожанні з тканіны ці нават наўпрост вешаць на елку рознакаляровыя лапікі розных формаў, зрабіць гірлянды з перапрацаванай паперы ці кардону. Дастатковы экалагічнымі з’яўляюцца і драўляныя ўпрыгожанні, бо таксама могуць быць паўторна скарыстаныя ці перапрацаваныя.

А калі ўсё ж хочацца чагосьці новага, то можна задаволіць сваю прагу праз абмен цацкамі і ўпрыгожаннямі з сябр_оўкамі ці кал_яжанкамі. І не забывайце пра сайты продажу ўжываных тавараў і пра барахолкі — там таксама можна знайсці шмат усяго незвычайнага.

— Тым, што засталося ў спадчыну — старымі шклянымі елачнымі цацкамі

— Тым, што знойду на антрэсолях

— Зраблю сам_а сваімі рукамі

— Куплю што-небудзь бліскучае і святочнае ў супермаркеце

—  Выкарыстоўваю аднаразовы посуд — у Новы год і так шмат клопатаў

Разумеем, ніхто не любіць мыць посуд 1 студзеня. Але пагадзіцеся: есці з прыгожых шматразовых цвёрдых талерак — гэта больш святочна і больш прыемна — асабліва ведаючы, што вы не папоўніце планету новым смеццем.

Калі ў вас вялікая кампанія і без аднаразовага посуду ніяк — пашукайце посуд, які потым можна будзе адправіць у кампост, або, на крайні выпадак, — посуд з перапрацаванага матэрыялу.

—  Толькі шматразовы посуд — так значна больш эстэтычна і прыродзе не шкодзіць

Згодныя на ўсе 100%. Дайце пяць!

—  Як Новы год сустрэнеш — так яго і правядзеш. Таму ежы павінна быць шмат!

Паводле звестак ААН, траціна прадуктаў харчавання ў свеце выкідаецца. У навагоднія святы гэтая лічба зашкальвае, бо часта людзі гатуюць больш, чым неабходна, і купляюць занадта шмат прадуктаў, якія не паспяваюць з’есці да заканчэння тэрміна прыдатнасці.

Каб пазбегнуць гэтага, даведайцеся дакладную колькасць гасцей, складзіце меню з улікам іх густаў і зрабіце спіс пакупак з указаннем дакладнай колькасці прадуктаў, патрэбных для прыгатавання задуманых страваў.

Пры выбары прадуктаў звяртайце ўвагу на тое, як і ў што яны ўпакаваныя. Напрыклад, купляйце напоі ў шкле, а не ў пластыкавых бутэльках. Замарожвайце і правільна захоўвайце ежу, каб яна была прыдатнай як мага даўжэй.

Памятайце, арганічныя адкіды таксама шкодзяць прыродзе, бо яны ператвараюцца на палігонах у парніковыя газы.

— Не люблю наядацца на ноч. Нават калі гэта Новы год

Выдатны падыход да свайго здароўя і прыроды!

— Вядома ж сімвал Новага года ці іншыя прыемныя лухтовінкі!

Памятайце, што дарыць непатрэбныя падарункі — гэта вельмі неэкалагічна, бо хутчэй за ўсё яны будуць выкінутыя ці будуць валяцца на антрэсолях.

Калі не ведаеце, што дарыць — папрасіце чалавека скласці вішліст і не забудзьцеся скласці такі ж для сябе. Вядома ж, у электронным выглядзе.

—  Тое, што дакладна трэба чалавеку

Найлепшы варыянт!

—  Я не раблю падарункі. Лепшы падарунак — праведзены разам час

Не будзем з гэтым спрачацца. Увага — лепшы падарунак з нулявым вугляродным следам

—  А навошта іх афармляць?

І мы так думаем!

—  У калядную абгортку — каб падарунак прыгожа глядзеўся пад елкай

Яркая дэкаратыўная папера, пакрытая пластыкам, бліскаўкамі і фальгою — не перапрацоўваецца. Папера паслужыць адну хвіліну, а пазней папоўніць палігон, дзе будзе ляжаць гадамі без раскладання. Будзе лепш, калі атрымаецца выкарыстаць абгортку, якая перапрацоўваецца або — яшчэ лепш — загарнуць падарунак у тканіну, старыя газэты ці паўторна выкарыстоўваць падарункавыя пакункі, якія, хутчэй за ўсё, назапасіліся ў вялікай колькасці ў вас у хаце.

А яшчэ не забывайцеся пра тое, што крафтавыя пакеты, хоць і перапрацоўваюцца, але іх вытворчасць патрабуе затратаў вялікай колькасці электраэнэргіі і вады — што таксама не вельмі экалагічна.

—  Пашукаю, што ёсць дома

Паўторна выкарыстоўваць тое, што ўжо маеце — найлепшае рашэнне!

—  Вядома! Якая навагодняя ноч без феерверкаў?

Феерверкі шкодзяць птушкам і іншым жывёлам, палохаюць іх гучнымі выбухамі і яркімі выбліскамі святла. Да таго ж прадукты гарэння і самі хімічныя рэчывы ў складзе феерверкаў забруджваюць паветра, ваду і зямлю. Касеты ад петардаў  і ракет не перапрацоўваюцца, а  выпраўляюцца на палігоны.

Падумайце, ці сапраўды тыя колькі хвілін вартыя таго, каб так шкодзіць навакольнаму асяроддзю?

Калі без феерверкаў зусім ніяк, то дамоўцеся са знаёмымі ці паглядзіце гарадскі феерверк — так значна больш экалагічна, чым калі кожн_ая будзе купляць свой уласны і запальваць яго самастойна.

—  Не люблю феерверкі

Ура! І мы не любім — гэта вельмі неэкалагічна і шкодзіць жывёлам.

— Сам(-а) не, але з радасцю гляджу

Глядзець феерверкі арганізавана сапраўды больш экалагічна, чым калі кожн_ая будзе купляць свой уласны набор і запальваць яго самастойна.

—  Усё новае — даўно забытае старое. Пашукаю з таго, што ўжо ёсць у шафе

Выдатнае рашэнне!

—  Куплю нешта спецыяльнае ў святочнае ў краме

Перад пакупкай падумайце, ці будзеце вы насіць гэтую рэч пасля святаў? Не варта купляць убор на адзін раз. Праверце свае шафы — там напэўна можна знайсці нешта цікавае, пра што вы, магчыма, забыліся. Калі ўсё ж хочацца нешта незвычайнае — убор можна ўзяць у арэнду або пазычыць у каго-небудзь з такім жа памерам адзення.

—  Куплю нешта максімальна дзіўнае ў сэканд-хэндзе

Выдатная ідэя. Пакупка адной рэчы на другасным рынку эканоміць больш за 3000 літраў чыстай вады і зніжае выкіды CO2 на 22 кг, а таксама беражэ прыродныя рэсурсы і падаўжае жыццё рэчам.

—  Вазьму напракат ці пазычу ў сябра або сяброўкі

Так трымаць!

Купляйце шматразовае і прыдатнае для перапрацоўкі. Прадавайце. Аддавайце. Змяняйце

Свята скончыцца на наступны дзень, а адкіды пасля яго накіруюцца на сметнік жыць сваё амаль бясконцае жыццё.

Самыя экалагічныя навагоднія ўпрыгожанні — гэта тыя, што ў вас ужо ляжаць на антрэсолях, самы экалагічны падарунак — той, што сапраўды патрэбны ваш_ай блізк_ай. Самы экалагічны ўбор — той, што можна насіць з задавальненнем і пасля святаў.

Выкарыстоўвайце тое, што ўжо маеце, а калі набываеце новае, то імкніцеся выбіраць тое, што пазней можна будзе перапрацаваць, і, вядома, граматна гэта ўтылізаваць. І памятайце, амаль немагчыма быць «экалагічн_ай» на ўсе 100%. Рабіце тое, што ў вашых сілах, і беражыце сябе і прыроду! Са святам!

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 13

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x