Загрузка Мерапрыемства

« Все Мерапрыемства

  • Это мерапрыемства прошло.

Базавая школа па Правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі

15.07

5
(1)

1 – 8 жніўня 2024

Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва Беларуская Праваабарончая школа і Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” з радасцю абвяшчаюць набор на Базавую школу па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі, якая адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Літве (дакладны горад і месца мы паведамім пазней).

Пра Школу

На працягу васьмі дзён навучання будуць адбывацца лекцыі, семінары, воркшопы і іншыя заняткі розных інтэрактыўных формаў (напрыклад: форум-тэатры, відэа-лекцыі і ЛАРПы і г.д).

Асноўныя тэмы Школы: уводзіны ў канцэпцыю правоў чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека, права на жыццё і праблема смяротнага пакарання, свабода слова і  мова варожасці, гісторыя правабарончга руху Беларусі,  дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў, і шмат якіх яшчэ розных, але не менш важных тэмаў датычных правоў і свабод  чалавека.

Скразной тэмай, якая будзе закранаць усе блокі праграмы, будзе тэма адвакацыі правоў моладзі — за час Школы вы таксама даведаецеся пра youth rights, міжнародныя інструменты абароны правоў моладзі і тое, як адвакатаваць інтарэсы беларускай моладзі.

Акрамя гэтага, у вас будзе ўнікальная магчымасць распрацаваць уласныя праекты ідэй, накіраваных на пашырэнне, прасоўванне і  адстойванне правоў чалавека, а таксама рэалізацыю дзеянняў   накіраванах на адвакацыю правоў моладзі.

Найбольш матываваныя ўдзельнікі_цы Школы пасля заканчэння праграмы могуць прэтэндаваць на ўдзел у адукацыйным моладзевым візіце ў Нарвегію для атрымання новага досведа і ведаў, пашырэння кантактаў і ўзмацнення ўласных праектаў, распрацаваных пад час Школы (плануемы час адукацыйнага візіту – другая палова верасня 2024 году).

Працоўныя мовы: беларуская, руская.

Выкладчыкамі_цамі, трэнерамі_камі і экспертамі_камі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты_кі і практыкі_ні ў галіне правоў чалавека і права.

Для каго Школа

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя беларусы і беларускі (18 – 35 год) незалежна ад іх месца актуальнага пражывання, якія зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека. Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.

(пры наяўнасці высокай матывацыі і рэкамендацый узроставыя межы могуць быць пашыраныя па рашэнні арганізатараў_к праграмы)

Умовы ўдзелу ў Школе:

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары_кі бяруць на сябе расходы транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў_ніц. Візавая падтрымка не аказваецца.

Арганізатары_кі пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу на любым этапе праграмы ў выпадку невыканання ўмоваў і патрабаванняў удзелу ў яе працы.

⏰ Даты правядзення Школы: 1 – 8 жніўня 2024 года.

Месца правядзенне: Літва (больш дакладную інфармацыю пра месца атрымаюць кандыдаты_кі, якія будуць адабраныя ў якасці ўдзельнікаў і ўдзельніц Школы)

Дэдлайн падачы заявак: 15.07.2024 (уключна). Пра вынікі адбору мы паведамім не пазней за 19.07.2024 года.

Форма рэгістрацыі

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Подробности

Дата:
15.07

Место проведения

Літва
Lithuania