Загрузка Мерапрыемства

« Все Мерапрыемства

  • Это мерапрыемства прошло.

Cтыпендыяльная праграма для беларускіх актывістаў_ак

11.02

5
(1)
Каб рэалізаваць уласны праект ці прайсці стажыроўку

Free Belarus Center запускае зімовы набор на стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронц_аў.

Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.

Удзельнікі_цы, якія замест рэалізацыі ўласнага праекту жадаюць прайсці стажыроўку, павінны самастойна знайсці арганізацыю і дамовіцца з ёй.

Апліканты_кі, якія плануюць рэалізоўваць уласны праект, павінны пазначыць ідэю праекта і шляхі яго рэалізацыі. Праект павінен быць рэалізаваны ў межах аднаго з напрамкаў:

  • інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей;
  • праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і ў краінах, дзе ёсць беларуская дыяспара;
  • сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара;
  • культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара.

НЕ падтрымліваюцца стыпендыяй:

  • праекты і ініцыятывы, накіраваныя на дзяцей і падлеткаў;
  • некалькі мерапрыемстваў, не звязаных паміж сабой агульнай мэтай;
  • правядзенне і арганізацыя канферэнцый, трэнінгаў, інш.

Увага! Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму патрэбна дадаць матывацыйны ліст і рэкамендацыйныя лісты ад двух асоб.

Дэдлайн падачы — 11 лютага (уключна).

Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/2A5x8viLyeLWSnJt7

Крыніца: https://freebelarus.center/ 

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Подробности

Дата:
11.02