У межах Тыдня Нулявой Дыскрымінацыі
Для вас па запрашэнню арганізацыі «ІншыЯ» правядуць свае праграмы цудоўныя беларускамоўныя трэнеры.
Вікторыя Сідаровіч — грамадская актывістка, псіхалагіня, трэнерка НФА.
Валдзіс Фугаш — праваабаронца, адукатар па правах чалавека, роўнасьці і інклюзіі.
Вікторыя правядзе ўдзельнікаў у свет стэрыятыпаў — з’явы, якая суправаджае нас усё наша свядомае жыццё. Часамі стэрыятыпы могуць быць нявіннымі ці нават карыснымі, але ў пэўных умовах яны ж могуць стаць прычынай дыскрымінацыі, няроўнасці і нават гвалту.
На воркшопе «Стэрэатыпы: карысць ці шкода» трэнерка прапануе разабрацца ў тым, адкуль бяруцца стэрэатыпы і навошта яны патрэбныя з пункту гледжання псіхалогіі. Удзельнікі атрымаюць магчымасць зразумець, чым стэрэатыпы адрозніваюцца ад стыгматызацыі, а таксама як грамадства, ды і мы самі, можам ператварыць стэрэатып у інструмент дыскрымінацыі.
Другі трэнінг пройдзе ў фармаце інтэрактыўнай сустрэчы, пад час якой Валдзіс прапануе разам падумаць і паразважаць (ці проста паслухаць — калі для вас гэта больш камфортна) аб гэраінях і гэроях як сімвалах сацыялізацыі і культуры, а таксама абмеркаваць працэс укаранення гендарных стэрэатыпаў у нашай гісторыі, культуры і паўсядзённым жыцці.
У аснове інтэрактыўнай сустрэчы палягае праверанае часам практыкаванне «Гэраіні і гэроі» , якое ў кожнай новай групе раскрывацца своеасабліва і дазваляе ўдзельнікам:цам глыбей зразумець прыроду і ролю стэрэатыпаў.