Загрузка Мерапрыемства

« Все Мерапрыемства

  • Это мерапрыемства прошло.

Дзень воркшопаў

09.03

Афиша воркшопов
5
(1)

У межах Тыдня Нулявой Дыскрымінацыі

Для вас па запрашэнню арганізацыі «ІншыЯ» правядуць свае праграмы цудоўныя беларускамоўныя трэнеры.

Калі? Дзе? Як?

  • 9 сакавіка 15.00-18.00
  • Prastora, Mikołajska 4, Kraków @prastora.krk
  • Удзел безкаштоўны

Вікторыя Сідаровіч — грамадская актывістка, псіхалагіня, трэнерка НФА.

Валдзіс Фугаш — праваабаронца, адукатар па правах чалавека, роўнасьці і інклюзіі.

Вікторыя правядзе ўдзельнікаў у свет стэрыятыпаў — з’явы, якая суправаджае нас усё наша свядомае жыццё. Часамі стэрыятыпы могуць быць нявіннымі ці нават карыснымі, але ў пэўных умовах яны ж могуць стаць прычынай дыскрымінацыі, няроўнасці і нават гвалту.

На воркшопе  «Стэрэатыпы: карысць ці шкода»  трэнерка прапануе разабрацца ў тым, адкуль бяруцца стэрэатыпы і навошта яны патрэбныя з пункту гледжання псіхалогіі. Удзельнікі атрымаюць магчымасць зразумець, чым стэрэатыпы адрозніваюцца ад стыгматызацыі, а таксама як грамадства, ды і мы самі, можам ператварыць стэрэатып у інструмент дыскрымінацыі.

Другі трэнінг пройдзе ў фармаце інтэрактыўнай сустрэчы, пад час якой Валдзіс прапануе разам падумаць і паразважаць (ці проста паслухаць — калі для вас гэта больш камфортна) аб гэраінях і гэроях як сімвалах сацыялізацыі і культуры, а таксама абмеркаваць працэс укаранення гендарных стэрэатыпаў у нашай гісторыі, культуры і паўсядзённым жыцці.

У аснове інтэрактыўнай сустрэчы палягае праверанае часам практыкаванне  «Гэраіні і гэроі» , якое ў кожнай новай групе раскрывацца своеасабліва і дазваляе ўдзельнікам:цам глыбей зразумець прыроду і ролю стэрэатыпаў.

Рэгістрацыя

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Подробности

Дата:
09.03
Мерапрыемства в категории: