Cтартуе 01.09.2023
Моладзевая арганізацыя ІншыЯ запрашае прадстаўні_ц беларускіх арганізацый і ініцыятыў на практыка-арыентаваную адукацыйную анлайн-праграму «Курс на каштоўнасці». Рэгістрацыя адкрыта да 20.08.2023.
У свеце, які ўвесь час змяняецца, нам неабходна на нешта абапірацца ў сваёй дзейнасці. Нам патрэбна нешта, каб не даць плыні навінаў і падзей збіць нас з абранага курсу. Адно з магчымых апірышчаў — нашыя каштоўнасці.
Чаго чакаць
Па выніках праграмы ты:
- Даведаешся, што такое правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць
- Разбярэшся чаму пералічаныя каштоўнасці называюцца скразнымі і якое дачыненне маюць да тваёй дзейнасці
- Навучышся ўключаць каштоўнасці ў сваю працу і рэалізоўваць іх праз сваю дзейнасць
- Зразумееш, чаго сапраўды чакае донар у праектнай заяўцы, калі запытваецца цябе пра рэалізацыю скразных каштоўнасцяў
- Зменіш дзейнасць сваёй арганізацыі ці ініцыятывы, абапіраючыся на каштоўнасці
- Будзеш мець магчымасць з нашай падтрымкай укараніць каштоўнасці ў працу сваёй арганізацыі ці ініцыятывы
Эксперт_кі
Марына Штрахава, сузаснавальніца арганізацыі ІншыЯ, мэнэджарка сацыяльных праектаў, прыхільніца скразных каштоўнасцяў Зміцер Радзіеўскі, сузаснавальнік і дырэктар арганізацыі ІншыЯ Марыя Ландо, трэнерка-кансультантка па развіццю арганізацый грамадзянскай супольнасці Марына Ментусава, феміністка, CEO Gender Equality Management, CEO & co-founder Safe Skills School, калумністка Forbes Women, вядучая шоў «Женщины Тяжелого Поведения» Для каго
- Праграма разлічана на беларускіх актывіст_ак, якія могуць уплываць на прыняцце рашэнняў у сваіх арганізацыях і/ці ініцыятывах
- Тыя, хто гатовы да зменаў у сваёй працы. Праграма максімальна скіравана на практычнае прымяненне ведаў адразу пад час адукацыі.
- Праграма будзе праходзіць анлайн, таму нам не прынцыпова ў якой краіне ты будзеш знаходзіцца падчас адукацыі.
Як будзе праходзіць
Праграма будзе складаецца з двух частак:
- Адукацыйная частка з 01.09 па 17.10. Яна ўключае самастойнае вывучэнне тэорыі на анлайн-платформе (відэа, тэксты і інш.), а таксама практычныя заняткі ў Zoom 1 раз на тыдзень — чацвер 19:00 (па мінскім часе) — працягласцю 1,5 гадзіны. Пасля кожнага тэматычнага модуля запланавана невялікае практычнае заданне, выкананне якога будзе спрыяць падрыхтоўцы плана зменаў у тваёй арганізацыі ці ініцыятыве і зойме ад 15 хвілін да гадзіны.
- Практычная частка з 01.11 па 21.12. Гэта магчымасць для тых, хто паспяхова завершыць адукацыйную частку, ажыццявіць запланаваныя змены з нашай дапамогай. Практыка ўключае рэалізацыю падрыхтаванага плану зменаў на карысць рэалізацыі каштоўнасцяў.
Для паўнавартаснага ўдзелу спатрэбіцца каля 5 гадзін на тыдзень. Найбольш зручна будзе ўдзельнічаць з камп’ютара ці ноўтбука, а для некаторых сесій дадаткова можа спатрэбіцца смартфон.
Мовы праграмы: беларуская і руская.
Падрабязная праграма
Удзельні_цы, якія паспяхова завершаць хаця б адну з частак праграмы, атрымаюць сертыфікаты.
Як трапіць
Каб навучацца на праграме, неабходна запоўніць анкету https://forms.gle/NuQpTZ33T2MCZ9uQA да 23:59 20 жніўня. Не пазней за 25 жніўня ты атрымаеш адказ пра вынікі адбору на пошту, якую пазначыш пры запаўненні анкеты. Колькасць месцаў абмежаваная, таму мы пакідаем за сабою права абіраць удзельн_іц, сыходзячы з той інфармацыі, што будзе прадстаўленая ў анкетах. Пры патрэбе ўдакладнення інфармацыі мы звяжамся дадаткова па пазначаных кантактах.
Калі ў цябе ўзніклі пытанні па правядзенні праграмы — смела пішы на пошту [email protected] з пазнакай у тэме ліста «Курс на каштоўнасці».
Колькасць праглядаў: 484