«Што вы ведаеце пра дыскрымінацыю?»
8 сакавіка ва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы жанчын за свае правы, і ў нас ёсьць прапанова, як яго адсьвяткаваць! Ініцыятва «Гэта база» у супрацы с арганізацыяй «ІншыЯ» запрашаюць вас прыняць удзел у квізе «Што вы ведаеце пра дыскрымінацыю?»
Падчас нашага квіза ў вас ёсьць магчымасьць узгадаць гісторыю барацьбы жанчын за свае правы, а таксама даведацца пра тое, што такое дыскрымінацыя і ці існуе яна дагэтуль у сьвеце і ў Беларусі.
Мы праводзім мерапрыемства ў рамках Тыдня нулявой дыскрымінацыі, бо ўпэўненыя, што разуменьне дыскрымінацыі — першы крок да стварэньня інклюзіўнага грамадства.
Да хуткай сустрэчы!