Анлайн-курс
Фонд «Школа Лідараў», Фонд “Вольны Беларускі Ўніверсітэт» і Фонд Міжнароднай Салідарнасці пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу запрашаюць узяць удзел у курсе «Школа грамадскіх лідараў».
Калі вы актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім жыцці беларусаў, імкнецеся да сацыяльных зменаў і падзяляеце каштоўнасці дэмакратыі, гэты курс для вас!
У рамках курсу разгледзім розныя аспекты лідарства, абмяркуем грамадзянскую супольнасць, спосабы ўмацавання супольнасці і мадэлі сацыяльных дзеянняў. Разам будзем задаваць важныя пытанні і шукаць адказы на іх, а таксама развіваць ваш лідарскі патэнцыял.
Што вы атрымаеце ад удзелу ў Школе грамадскіх лідараў?
- Сустрэчы з беларускімі і польскімі экспертамі наконт дзейнасці грамадзянскай супольнасці;
- Удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі, якія імкнуцца да сацыяльных зменаў;
- Знаёмства з мадэллю лідарства і магчымасць праявіць сябе на лідарскіх пазіцыях;
- Навучанне метадам пабудовы, кіравання і развіцця каманды;
- Вывучэнне тэорыі і практыкі ўкаранення змен;
- Магчымасць сустрэцца з іншымі лідарамі і стаць часткай сеткі ўзаемнай падтрымкі.
Калі? Як?
- Навучанне пачнецца з уводнай сустрэчы 19 красавіка.
- Заняткі будуць праходзіць па пятніцах і суботах. Па пятніцах удзельнікі слухаюць лекцыі і бяруць удзел у дыскусіях з экспертамі і гасцямі. Майстар-класы па навыках лідарства будуць праходзіць па суботах.
- Навучанне на беларускай мове.
- Дэдлайн: 17.03.2024.
Каб далучыцца, запоўніце анкету: https://forms.gle/Pd95tNC65noaDpv58
Падрабязней пра курс
Колькасць праглядаў: 6