Загрузка Мерапрыемства

« Все Мерапрыемства

  • Это мерапрыемства прошло.

«Чаму і як грамадскім арганізацыям трэба клапаціцца пра персанальныя дадзеныя»

30.05.2023 19:00

5
(1)

Вэбінар пройдзе 31 траўня ў 18:30 па Мінску

ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр запрашаюць на ўводны вэбінар пра працу з персанальнымі дадзенымі. 

Па выніках вэбінару вы будзеце лепей арыентавацца ў тэме і разумець, як гэта ўплывае на вашую працу і што з гэтым можна рабіць далей. 

Пытанні, якія будуць разбірацца на вэбінары:

  • Што такое права на прыватнасць і персанальныя дадзеныя, як яны звязаныя
  • Чаму варта абараняць персанальныя дадзеныя супрацоўні_ц і прыхільні_ц
  • Якія лепшыя/абавязковыя стандарты прымяняльныя да вашай арганізацыі, што такое GDPR
  • З якога боку падысці да абароны персанальных дадзеных у арганізацыі

 Трэнеры:  Аляксей Казлюк і Марыя Арнст.

Для каго вэбінар?

Тыя, хто прымае рашэнні ў камандзе, працуе з кантрактамі, суполкамі, мерапрыемствамі, формамі рэгістрацыі, зваротамі людзей, SMM і аналітыкай сайтаў. 

Калі? Дзе? Як?

  • 31.05 (серада) 
  • 18:30-20:00 па Мінску
  • анлайн, спасылка будзе дасланая пасля рэгістрацыі

 Мова вэбінару:  беларуская


 Рэгістрацыя абавязковая  па спасылцы https://forms.gle/2RG3tu7gGsJKKoUU9.

Рэгістрацыя адкрытая да 19:00 30 траўня. Пасля запаўнення формы рэгістрацыі вам прыйдзе ліст з пацверджаннем і запрашэнне на мерапрыемства.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на пошту info@theothersby.org

Гэты вэбінар распачынае серыю сумесных дзеянняў ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр па прасоўванні тэмаў прыватнасці і працы з персанальнымі дадзенымі сярод грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Сачыце за сацсеткамі арганізатар_ак і не прапусціце анонсы наступных падзей і карысныя матэрыялы.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 5 / 5. Vote count: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Подробности

Дата:
30.05.2023
Время:
19:00