Загрузка Мерапрыемства

« Все Мерапрыемства

  • Это мерапрыемства прошло.

Навошта быць шчаслівай, калі ты можаш быць нармальнай?*

24.05.2023 20:00

0
(0)

Анлайн-варкшоп з элементамі даследвання культуры (і сябе)

Ты павінна перастаць хадзіць на спатканні, як толькі знойдзеш партнёра. Ты павінна скончыць універсітэт, а пасля працаваць. Ты павінна спачатку пацалавацца і толькі пасля заняцца сэксам. Ты павінна імкнуцца нарадзіць да 30. Ты павінна пераехаць у іншую краіну, калі твайму партнёру прапануюць там працу. Ты павінна, павінна, павінна…

А што, калі ўсё гэта — не твае абавязкі, а твае магчымасці?

На варкшопе з міні-лекцыяй ад Вікі Біран ты зможаш паразважаць, з чаго складаецца (свядомы) выбар жыццёвых сцежак і хто жадае на яго паўплываць, парэфлексуеш пра свой стыль сяброўства і сэксуальнасці, абмяркуеш, што такое “сетка бяпекі” і як яна дапамагае быць шчаслівай.

Віка Біран — даследніца культуры, калумністка, менеджарка праектаў пра ЛГБТК+, фемінізм і журналістыку — і трошачкі актывістка.

*Назва аўтабіяграфічнага рамана брытанскай пісьменніцы Джанэт Уінтэрсан

 Неабходна рэгістрацыя:  https://forms.gle/qBLKzskb5rhYY2Ta6

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 0 / 5. Vote count: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Подробности

Дата:
24.05.2023
Время:
20:00