Дыскусія з Ірынай Новік і Дар’яй Гардзейчык
Запрашаем вас на адкрытую дыскусію з беларускімі журналісткамі Ірынай Новік і Дар’яй Гардзейчык.
Калі? Дзе? Як?
- 5 сакавіка (аўторак)
- 18:00 (Варшава) / 19:00 (Вільнюс) / 20:00 Мінск
- афлайн у Варшаве і анлайн з любой кропкі свету
Разам з Ірынай і Дар’яй будзем дыскутаваць пра жанчын* у медыя:
- Фемінітывы і гендар-гэпы ў артыкулах: адкуль узяліся і ці трэба насамрэч ужываць?
- Этыка і харасмэнт: ці нармальна гэта, калі галоўныя рэдактары аказваюць знакі ўвагі журналісткам?
- Ці трэба запытвацца меркаванне «другога боку», калі пішаш пра сэксуальныя заляцанні?
- Што такое «інфармацыйнае абслугоўванне», і чаму некаторыя фемактывіст:кі яго не любяць?
Гэтая дыскусія — «спін-офф» падкаста Ірыны і Дар’і
«Дочкі-маткі», дзе журналісткі абмяркоўваюць самыя вострыя тэмы, каб пераадолець міжпакаленчы разрыў.
Гэты івент адкрыты для асобаў усіх гендараў — шчыра запрашаем далучыцца да дыскусіі і падзяліцца сваімі поглядамі.
Узяць удзел у дыскусіі можна як афлайн, так і анлайн. Рэгістрацыя абавязковая. Дзякуй за паразуменне!
Колькасць праглядаў: 7