Місія
Развіццё інклюзіўнага і талерантнага грамадства, у якім усе адчуваюць сябе сабой і не падвяргаюцца дыскрымінацыі
Нашы скразныя каштоўнасці
- правы чалавека
- інклюзія
- гендарная роўнасць
- экапрыязнасць
Таксама мы лічым, што неад’емнымі складнікамі дэмакратычнага грамадства з’яўляюцца ўзаемапавага, роўнасць і недыскрымінацыя.
Чаму мы ІншыЯ?
Нашая тэорыя зменаў палягае на філасофскай катэгорыі «Іншы». Іншы — гэта адна з цэнтральных катэгорый філасофіі, якая вызначае іншага як «не-Я». Іншы — гэта любы, хто не я, хто не такі самы як Я і нават супрацьстаіць мне, але так жа як і Я адносіцца да чалавечага роду. Іншы патрэбны нам для камунікацыі, якая з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця. Для якаснай камунікацыі нам важна прызнаць Іншага паўнавартасным і роўным партнёрам_кай і прызнаць яго/яе права быць адрозным ад нас.
Напрамкі дзейнасці
Прасоўванне ў грамадстве скразных каштоўнасцей
Уключэнне скразных каштоўнасцей у працу АГС і іншых стэйкхолдэраў
Фармаванне і павелічэнне ўстойлівасці ўразлівых груп да непрыязных знешніх фактараў
Каманда
Як нас падтрымаць?
Калі вам блізкія нашы каштоўнасці і падабаецца тое, што мы робім, вы можаце дапамагчы нам некалькімі спосабамі:
- Падтрымаць фінансава, аформіўшы падпіску ці аднаразовае ахвяраванне на нашу дзейнасць.
- Распавесці пра нашую працу сваім знаёмым. Цяпер, у складаны час, «сарафаннае радыё» з’яўляецца выдатным спосабам пашырэння дзейнасці!
- Падтрымаць нашыя сацсеткі. Лайк, каментар і падпіска паўплываюць на алгарытмы сацсетак, і пасты ўбачыць большая колькасць людзей. Падпісвайцеся на нас у Instagram, TikTok, Telegram і Facebook. Адзначайце ў пастах праз @theothersby.
- Чытаць артыкулы на нашым сайце theothersby.org і дзяліцца імі з іншымі! Карысную інфармацыю не заўсёды лёгка знайсці, але наш сайт вам у гэтым сапраўды дапаможа.
- Наведваць нашыя мерапрыемствы. Мы праводзім іх для таго, каб свет рабіўся лепшым. Калі вы прыходзіце на нашыя мерапрыемствы, то такім чынам дапамагаеце нам у нашай працы!