Обложка_дайджест
5
(4)

Люты быў багатым на самыя разнастайныя (не) вельмі радасныя падзеі і навіны. Мы, як заўжды, сабралі для вас самае важнае.

46%

актывіст_ак у эміграцыі, якія прынялі ўдзел у апытанні ІншыЯ, ацэньваюць свой узровень стрэсу як вельмі высокі. Поўныя вынікі даследавання жыцця беларускіх актывіст_ак за мяжой на нашым сайце (BY, RU).

Як зараз жывуць беларус_кі з інваліднасцю

DW расказвае як змянілася жыццё беларус_ак з інваліднасцю пасля ліквідацыі грамадскіх арганізацый, якія ім дапамаглі.

Даведацца больш

Новы тып крэсла для людзей з інваліднасцю

Літоўская кампанія Chronus Robotics распрацавала прататып электрычнага крэсла, якое можа прымаць вертыкальнае становішча і дае больш незалежнасці карыстач_цы.

Даведацца больш

Тэарэтычная частка курса «Ад ідэі да запуску» цяпер у адкрытым доступе

На курсе будучыя сацыяльныя прадпрымальні_цы вучацца, як сваю ідэю ператвараць у рэальную справу. Цяпер курс даступны па-руску і па-беларуску.

Даведацца больш

Lidl дыскрымінуе людзей сталага ўзросту

Пакупні_цы сталага ўзросту часта не маюць смартфону, каб карыстацца зніжкамі, якія Lidl прадстаўляе толькі ў сваім мабільным дадатку і не мае ніякай іншай альтэрнатывы.

Даведацца больш
дайджест_права человека

Адміністрацыйная адказнасць за прапаганду ЛГБТК+

Генпракуратура Беларусі падрыхтавала законапраект, які па словах генпракурора Андрэя Шведа прадугледжвае адказнасць за «прапаганду ненармальных адносін, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад дзяцей». Праект закона знаходзіцца на ўзгадненні.

Даведацца больш

Сілавікі адсочваюць людзей па замовах у «Е-дастаўцы»?

Zerkalo расказвае, якія персанальныя дадзеныя беларус_ак збіраюць маркетплейсы, сэрвісы дастаўкі і таксі, ці можна па іх адсачыць чалавека і як выдаліць дадзеныя.

Даведацца больш

(Не)прымусовая шпіталізацыя ў беларускай псіхіятрыі

Белыя халаты разбіраюцца ў складанай і стыгматызаванай тэме разам з псіхіятрам-нарколагам з працоўным стажам больш за 20 гадоў.

Даведацца больш

(Не)прымусовая шпіталізацыя ў беларускай псіхіятрыі

Белыя халаты разбіраюцца ў складанай і стыгматызаванай тэме разам з псіхіятрам-нарколагам з працоўным стажам больш за 20 гадоў.

Даведацца больш

Спорт і правы чалавека

Human Constanta падрыхтавала ўнікальны агляд пра падзеі на скрыжаванні тэмаў спорту і правоў чалавека, якімі завяршыўся 2023 год.

Даведацца больш
дайджест_гендерная равность

#ХопіцьГвалціць

Пад такім хэштэгам у Instagram беларус_кі выказваюцца супраць (сэксуалізаванага) гвалту і расказваюць свае гісторыі. Гэта рэакцыя на зняважлівыя каментарыі пад навіной пра згвалтаванне 25-цігадовай беларускі ў Варшаве.

Даведацца больш

«Усё, што робіць жанчына, ацэньваецца з пункту гледжання маралі»

Санна Марын, экс-прэм’ер-міністарка Фінляндыі (2019-2023), расказала пра свае адчуванні падчас таго, як яе знешні выгляд і асабістае жыццё абмяркоўвалі (і асуджалі) у медыя, і патлумачыла, чаму ўсё гэта не адбываецца з мужчынамі-палітыкамі.

Даведацца больш

Гісторыя Аксаны, якая з 15 год сама выхоўвае дачку і не здаецца

Расказваем яе гісторыю ў першым выпуску нашага падкасту «Іншыя гісторыі», які можна слухаць на розных платформах і чытаць у тэкставым фармаце на сайце.

Даведацца больш

Недапрадстаўленасць жанчын у медыя

Маніторынг Media IQ «Беларускія медыя: гендарныя аспекты і стэрэатыпы» паказаў, што беларускія медыя ўсё яшчэ застаюцца ў значнай ступені гендарна-некарэктнымі.

Даведацца больш
дайджест_экодружествнность

Экалагічныя правы: што гэта і навошта?

Арганізацыя Экадом у 6 картках дапамагае хутка разабрацца ў тэме і запрашае дзяліцца інфармацыяй з іншымі людзьмі, каб яны ведалі пра свае правы.

Даведацца больш

63 мільярда долараў — экалагічная шкода ад поўнамаштабнай расейскай агрэсіі

Больш за ўсё пацярпела навакольнае асяроддзе Данеччыны, Луганшчыны і Харкаўшчыны. Задакументавана каля 4000 кейсаў экацыду.

Даведацца больш

Іспанія плануе забараніць кароткія ўнутраныя пералёты

Гэта прапануецца зрабіць у выпадку, калі да месца прызначэння можна даехаць на цягніку менш чым за 2,5 гадзіны.

Даведацца больш

Людзі выкідваюць амаль 2 мільярды тон ежы ў год

У бедных краінах гэта адбываецца з-за дрэнных умоў захоўвання, у багатых — з-за залішняга спажывання.

Даведацца больш

Анонсы і магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 4

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Подписаться
Уведомить о
0 Comments
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x