[ Русская версия ниже // English version below ]
Мова варожасці – гэта ўсе формы самавыяўлення, якія адмаўляюць роўнасць усіх людзей і распальваюць нянавісць або ксенафобію да людзей паводле таго, кім яны з’яўляюцца.
Напрыклад, зыходзячы з рэлігіі, этнічнай прыналежнасці, нацыянальнасці, расы, колеру скуры, сэксуальнай арыентацыі, полу, узросту ці іншага фактару, які вызначае чалавека.
Мова варожасці можа быць формай праяўлення расізму, ксенафобіі, міжнацыянальный варожасці і нецярпімасці, гамафобіі, эйджызму ды сэксізму.
Мова варожасці можа прымаць розныя формы: вусную, пісьмовую, візуальную і невербальную.
Выкарыстанне мовы варожасці прыводзіць да ізаляцыі і дыскрымінацыі пэўных груп людзей у грамадстве, можа справакаваць злачынствы на глебе нянавісці і нават прывесці да генацыду.
Самыя небяспечныя праявы мовы варожасці – гэта прамыя і завуаляваныя заклікі да дыскрымінацыі або гвалту, таму міжнародныя законы забараняюць такія выказванні.
Да мовы варожасці можна таксама аднесці стэрэатыпы і выказванні, якія апісваюць людзей як асоб другога гатунку, сцвярджэнні аб крымінальнасці якой-небудзь групы, а таксама стыгматызуючую лексіку.
Калі мова варожасці так небяспечна, то чаму не забараніць яе цалкам?
Справа ў тым, што, акрамя права на роўнасць, у людзей ёсць права на свабоду выказвання меркавання, таму забараняюцца толькі самыя небяспечныя выказванні.
Забароны не могуць перамагчы негатыўныя стэрэатыпы і дыскрымінацыю, але іх можа перамагчы кожны і кожная з нас, выхоўваючы талерантнасць і павагу адзін да аднаго.
Тэкст: Алег Ражкоў
Відэа зроблена камандай BeVisual у супрацоўніцтве з ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” у межах ініцыятывы ALL Inclusive, якую рэалізуе Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.