Алкаголь, цыбуля і гарачы клімат: што ўратуе ад каранавіруса?

Веды
0
(0)

У сакавіку 2020 года Сусветная Арганізацыя Аховы Здароўя (СААЗ) афіцыйна абвясціла дзейную эпідэміялагічную сітуацыю ў свеце пандэміяй, і пасля гэтага жыццё чалавецтва ў значнай ступені змянілася. Страх перад невядомым, дэзінфармацыя, заявы з боку органаў аховы здароўя і ўлады, якія ўвесь час перайначваліся, – усё гэта прывяло да ўзнікнення вялікай колькасці міфаў, якія трывала замацаваліся ў свядомасці людзей і штодзённа ўплываюць на нашу жыццядзейнасць.

Мы падрыхтавалі тэст з 15 пытанняў, з дапамогай якога вы зможаце даведацца, наколькі добра вы адрозніваеце міфы ад фактаў пра COVID-19. Праверце сябе! І больш не кіруйцеся няправільнымі ўяўленнямі пра каранавірус.

37

Праўда ці хлусня? Праверце свае веды пра каранавірус

Увесь той час, што каранавірусная інфекцыя шпацыруе па зямным шары, чалавечая фантазія не адпачывае! Пра каранавірус было народжана столькі міфаў, што нават самых скептычна настроеных яны часам паспяхова ўводзяць у зман. Ці абароніць алкаголь ад інфіцыравання, ці можна прасаваць аднаразовыя маскі і ў чым карысць цыбулі: прайдзіце наш тэст і даведайцеся, наколькі добра вы зможаце адрозніць факты пра COVID-19 ад выдумкі пра яго!

1 / 15

Ці хварэюць дзеці на каранавірус?

2 / 15

Ці можна заразіцца COVID-19 ад інфіцыраванага чалавека, які не праяўляе ніякіх сімптомаў захворвання?

3 / 15

Нашэнне маскі ў грамадскіх месцах цалкам абараняе ад захворвання на каранавірус.

4 / 15

Аднаразовыя медыцынскія маскі можна выкарыстоўваць паўторна, калі памыць іх і папрасаваць.

5 / 15

Ці жыццяздольны вірус пры высокай тэмпературы?

6 / 15

Я магу лёгка затрымаць дыханне на 10 секунд. Я не хворы?

7 / 15

Ці могуць камары і мухі з’яўляцца пераносчыкамі каранавіруса?

8 / 15

Ужыванне алкаголю можа служыць як «дэзынфекцыя» арганізма і прадухіліць заражэнне каранавірусам.

9 / 15

Удыханне пароў і ўжыванне ўнутр дэзінфіцыруючых  сродкаў не “забівае” вірус.

10 / 15

Ці абараняе рэгулярнае прамыванне носу солевым растворам ад заражэння каранавірусам?

11 / 15

Каранавірусам можна заразіцца праз прадукты харчавання і іх упакоўку ці “прынесці” дадому на абутку.

12 / 15

Цыбуля, перац, лімон, імбір і часнок — вось першыя лекі ад каранавіруса!

13 / 15

Я п’ю антыбіётыкі і супрацьвірусныя прэпараты. Ці магу я заразіцца?

14 / 15

Пандэмія COVID-19 паўплывала  на колькасць выпадкаў хатняга гвалту па ўсім свеце.

15 / 15

Каранавірусам можна заразіцца праз пасылкі, напрыклад, з Кітая.

Your score is

The average score is 83%

Дадзены матэрыял пра міфы і факты пра каранавірус падрыхтаваны ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Міфы vs факты пра COVID-19», створанай з мэтай распаўсюдзіць дакладную і актуальную інфармацыю пра новы каранавірус сярод насельніцтва Беларусі рознага ўзросту. У рамках праекта было створана 29 паштовак, якія мы з радасцю адправім вам, вашым родным і блізкім.

Тэкст: Саша Касько, Воля Бладыка
Малюнкі: Палiна Макаранка, Саша Савіч, vectorstock.com

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць