5
(4)

З 9 па 19 лістапада праваабарончая арганізацыя Human Constanta зноў ініцыюе Тыдзень за Роўнасць і Інклюзію. Разам з удзельні_цамі каманды Human Constanta Валдзісам і Кацяй расказваем пра гісторыю і мэту гэтай кампаніі, а таксама як мы асабіста можам стаць больш інклюзіўнымі.

Тыдзень за Роўнасць і Інклюзію аб’ядноўвае розныя недзяржаўныя арганізацыі, якія ладзяць адпаведныя мерапрыемствы ў межах гэтай падзеі. У гэтым годзе да Тыдня далучыліся «ІншыЯ», Прававая ініцыятыва, Беларускі Хельсінскі Камітэт, ініцыятыва «Новыя Рэгіёны», ініцыятыва «Гэта База» і іншыя.

Мэта Тыдня за Роўнасць і Інклюзію

 Валдзіс і Каця, удзельні_цы каманды Human Constanta: 

Тыдзень за Роўнасць і Інклюзію праходзіць у межах Агульнаеўрапейскага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць антысемітызму, які штогод ініцыюецца Еўрапейскім аб’яднаннем супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрант_ак і бежан_ак United. Ужо каля 10 гадоў беларускія праваабаронцы і актывіст_кі праводзяць разнастайныя мерапрыемствы з мэтай:

  • прыцягнуць увагу да праблемы агрэсіўных дыскрымінацыйных практык у дачыненні да ўразлівых групаў як з боку дзяржаваў, так і асобных супольнасцяў і людзей;
  • абмеркаваць глыбінныя прычыны дыскрымінацыйных практык і іхнюю папулярнасць, нягледзячы на многія «жахлівыя старонкі ў гісторыі»;
  • падумаць над магчымымі індывідуальнымі і сумеснымі дзеяннямі па супрацьдзеянні ім.

Фармат Тыдня 

 Валдзіс і Каця, удзельні_цы каманды Human Constanta: 

Нам удаецца праводзіць мерапрыемствы вельмі разнастайных фарматаў: ад публікацыі ў сацыяльных сетках да буйных адукацыйна-забаўляльных фестываляў. Да мерапрыемстваў далучаюцца ўсе ахвочыя і атрымліваецца зрабіць гучную заяву, што ў Беларусі і свеце шмат людзей, для якіх важныя прынцыпы роўнасці і інклюзіі.

 Звычайна кожны Тыдзень мае пэўную тэму.  Дзякуючы гэтаму мы імкнёмся прыцягнуць увагу да праблемаў асобных групаў і падсвяціць нейкія прынцыпы дзейнасці і каштоўнасці. Таксама важнай часткай з’яўляецца праява салідарнасці.

У гэтым годзе ў межах тыдня мы прапаноўваем падумаць пра роўнасць і інклюзію з абсалютна розных бакоў. Вы даведаецеся больш пра міграцыю, рэпрадуктыўныя правы, спорт і інклюзію, экалогію і веганства, адукацыю і… гэта толькі пачатак!

Парады па інклюзіўнасці

 Валдзіс і Каця вызначылі 10 парадаў  для кожн_ай, з дапамогай якіх можна зрабіць сябе больш інклюзіўнымі.

Займайцеся самаадукацыяй
Чытайце кнігі, артыкулы. Глядзіце дакументальныя фільмы, серыялы. Слухайце падкасты, каб лепш зразумець досвед і праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі з розных пластоў грамадства. Гэтыя веды дапамогуць вам суперажываць іншым людзям і больш эфектыўна ўзаемадзейнічаць з імі.
Перамагайце свае прадузятасці і забабоны
Яны ёсць у кожн_ай з нас. Вельмі важна іх распазнаваць. Будзьце адкрыты для зваротнай сувязі з іншымі людзьмі наконт сваіх прадузятасцей. Працуйце над зменай сваіх поглядаў і ўяўленняў, каб стаць больш інклюзіўнымі.
Актыўна слухайце
Надавайце людзям сваю ўвагу, калі яны гавораць. Не паддавайцеся жаданню перабіваць або асуджаць. Дайце людзям магчымасць выказаць свае думкі і пачуцці. Праявіце спачуванне і разуменне іх досведу, нават калі ён адрозніваецца ад вашага ўласнага.
Выкарыстоўвайце інклюзіўную мову
Памятайце пра словы і фразы, якія вы выкарыстоўвайце. Пазбягайце зневажальных або абразлівых выразаў. Карыстайцеся гендарна-нейтральнымі тэрмінамі. Выкарыстоўвайце ўпадабаныя людзьмі займеннікі і імёны, каб прадэманстраваць павагу да іх гендарнай ідэнтычнасці.
Актыўна ўзаемадзейнічайце з рознымі супольнасцямі
Старайцеся размаўляць з людзьмі, якія належаць да розных культураў. Наведвайце міжкультурыя мерапрыемствы. Удзельнічайце ў дзейнасці, якая спрыяе разнастайнасці і інклюзіі. Наладжванне адносінаў з людзьмі рознага паходжання дапаможа вам глыбей зразумець розныя пункты гледжання і досвед.
Будзьце адкрытымі да розных пунктаў гледжання
Прызнайце, што пункт гледжання кожна_й асобы фармуецца пад уплывам іх унікальнага досведу. Падчас абмеркавання тэмаў або прыняцця рашэнняў будзьце адкрытыя да выслухоўвання і ўліку розных пунктаў гледжання. Імкніцеся не аспрэчваць і не ацэньваць досвед іншых людзей, нават калі вы з ім не згодны.
Актыўна заахвочвайце разнастайнасць
Падтрымлівайце разнастайнасць. Напрыклад, на працоўным месцы, у коле зносін або на інтэрнэт-платформах. Выступайце за інклюзіўную практыку найму, палітыку і ініцыятывы, якія спрыяюць разнастайнасці і раўнапраўю.
Выступайце супраць дыскрымінацыі
Калі вы сталі сведка_й дыскрымінацыйных паводзін ці пачулі абразлівыя каментары, выкажыцеся ў паважлівай і канструктыўнай форме. Выкажыце сваю падтрымку тым, хто падвяргаецца маргіналізацыі. Станьце саюзні_цай у барацьбе з дыскрымінацыяй.
Памятайце, што інклюзіўнасць – гэта шлях даўжынёю ў жыццё
Рэгулярна рабіце самааналіз сваіх дзеянняў і перакананняў з мэтай выявіць галіны, у якіх вы можаце ўдасканальвацца. Будзьце ў курсе актуальных сацыяльных праблем і працягвайце знаёміцца з рознымі культурамі, ідэнтычнасцямі і досведам, каб паглыбіць сваё разуменне.
Стварайце інклюзіўныя прасторы
Пераканайцеся, што ваша працоўнае месца, грамадскія сходы і інтэрнэт-супольнасці гасцінныя для ўсіх. Прыкладайце намаганні для ліквідацыі  фізічных, легальных, культурных, камунікацыйных і іншых бар’ераў. Адсутнасць інклюзіўных прастораў перашкаджае людзям адчуваць сябе камфортна і паўнавартасна ўдзельнічаць у жыцці супольнасці і грамадства.

Мерапрыемствы ў межах Тыдня за Роўнасць і Інклюзію і іншая адукацыйна-асьветніцкая праца праваабарончых і недзяржаўных арганізацый і ініцыятываў дапамогуць вам стаць больш інклюзіўнымі. Там вы зможаце пазнаёміцца і паспрабаваць гэтыя практыкі, знайсці аднадумцаў і стаць часткай зменаў на карысць больш адкрытага, бяспечнага, справядлівага і інклюзіўнага грамадства.

Cпіс актуальных мерапрыемстваў Тыдня за Роўнасць і Інклюзію можна знайсці ў Instagram кампаніі Розныя-Роўныя.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 4

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x