[ Русская версия ниже // English version below ]
Сайт, які даступны для невідушчых людзей, — гэта сайт, змесціва якога можа быць прачытана невідушчаму чалавеку спецыялізаванай праграмай – скрынрыдарам.
Асноўны дакумент па вэб-даступнасці – гэта кіраўніцтва па забеспячэнні даступнасці вэб-кантэнту, распрацаванае кансорцыумам сусветнага павуціння W3C.
Невідушчаму чалавеку зручна ўзаемадзейнічаць з сайтам, на якім:
- Простая навігацыя і прадуманая структура размяшчэння інфармацыі;
- Блокі інфармацыі вылучаюцца загалоўкамі і aria-разметкай;
- У выяў і элементаў кіравання ёсць тэкставае апісанне;
- Даступная навігацыя толькі з дапамогай клавіятуры.
Невідушчаму чалавеку складана ўзаемадзейнічаць з сайтам, на якім:
- Выкарыстоўваецца графічная капча;
- Уключана аўтаматычнае прайграванне аўдыя- ці відэафайлаў;
- Чытанне блакуецца ўсплывальнымі вокнамі;
- Адбываюцца адвольныя перазагрузкі змесціва.
Павялічваючы даступнасць сайта, вы праводзіце яго тэхнічную аптымізацыю. Сайт працуе больш стабільна, пошукавыя сістэмы адлюстроўваюць яго на больш высокіх пазіцыях. Павялічваецца колькасць наведванняў, у тым ліку людзьмі з інваліднасцю па зроку.
Калі вы робіце сайт даступным для невідушчых людзей, вы робіце больш якасны сайт для ўсіх!
Тэкст: Аляксандр Севярын
Відэа зроблена камандай BeVisual у межах ініцыятывы ALL Inclusive, якую рэалізуе Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.