Як практыкаваць інтэрсекцыянальнасць?(відэа)

ІнклюзіяВеды
Як практыкаваць інтэрсекцыянальнасць?(відэа)
5
(2)

[ Русская версия ниже // English version below ]

Практыкаваць інтэрсекцыянальнасць – значыць улічваць перасячэнне дыскрымінацый.

Мы жывем у грамадстве, дзе ў нас усіх ёсць розныя ролі. Мы ніколі не прадстаўляем толькі адну группу – адначасова мы перажываем мноства розных ідэнтычнасцяў.

Напрыклад, Алёна – маладая маці з абмежаваннямі па слыху, якая жыве ў маленькім беларускім горадзе і працуе выхавацелькай. А Павел – беспрацоўны малады бацька, які жыве ў сталіцы і доўгія гады пакутуе ад дэпрэсіі.

Жыццё гэтых людзей будзе вельмі адрозным, нягледзячы на тое, што абодва яны з’яўляюцца маладымі бацькамі.

Нашы ўразлівасці перасякаюцца адна з адною і ствараюць унікальны для кожнага чалавека жыццёвы досвед. Дзякуючы адным нашым ідэнтычнасцям мы можам адчуваць сябе больш абаронена. А іншыя могуць рабіць нас больш уразлівымі. Гэта ўразлівасць праяўляецца ў дасяжнасці рэсурсаў:  грошай, адукацыі, працы з добрым заробкам, медыцыны, уласнага жытла.

Працуючы з уразлівымі групамі, нам важна разумець складанае перапляценне досведаў людзей і намагацца іх улічваць. Для Алёны пры наведванні мерапрыемства ў выходны дзень будзе важна наяўнасць дзіцячага пакою і перакладчыка на мову жэстаў. Дзіцячы пакой будзе актуальны і для Паўла, але на мерапрыемства ён прыйдзе толькі пры наяўнасці розных фарматаў удзелу ў актыўнасцях, якія не патрабуюць вялікіх унутраных рэсурсаў.

Інтэрсекцыянальнасць робіць нашу працу больш адчувальнай да разнастайнасці досведу. Практыкуючы інтэрсекцыянальнасць, мы робім свет больш інклюзіўным.

Тэкст: Тоні Лашдэн

Відэа зроблена камандай BeVisual у межах ініцыятывы ALL Inclusive, якую рэалізуе Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.

Русская версия - Как практиковать интерсекциональность?
Практиковать интерсекциональность – значит учитывать пересечение дискриминаций. 

Мы живем в обществе, где у нас всех есть разные роли. Мы никогда не представляем только одну группу – одновременно мы проживаем множество разных идентичностей.

Например, Алёна – молодая мама с ограничением по слуху, которая живет в маленьком белорусском городе и работает воспитательницей. А Павел – безработный молодой отец, живущий в столице, который долгие годы болеет депрессией.

Жизнь этих двух людей будет очень разной, несмотря на то, что оба этих человека являются молодыми родителями. 

Наши уязвимости пересекаются друг с другом и создают уникальный для каждого человека жизненный опыт. Благодаря одним нашим идентичностям мы можем чувствовать себя более защищённо. А другие могут делать нас более уязвимыми. Эта уязвимость проявляется в доступе к ресурсам: деньгам, образованию, хорошо оплачиваемой работе, медицине, собственному жилью.

Работая с уязвимыми группами, нам важно понимать сложное переплетение опытов людей и стараться учитывать их. Для Алёны при посещении мероприятия в выходной день будет важно наличие детской комнаты и переводчика на жестовый язык. Детская комната будет актуальна и для Павла. Но на мероприятие он придет, только если там будут разные форматы участия в активностях, не требующие больших внутренних ресурсов

Интерсекциональность делает нашу работу более чувствительной к разнообразию опыта. Практикуя интерсекциональность, мы делаем мир более инклюзивным.

Текст: Тони Лашден

Видео сделано командой BeVisual в рамках инициативы ALL Inclusive, которую реализует Центр развития эффективной коммуникации “Живая Библиотека” в партнёрстве с Офисом европейской экспертизы и коммуникаций и онлайн-журналом CityDog.by.

English version - How to practice intersection?
To practice intersection means to understand when discriminations on various factors overlap.

We live in society, where each of us plays his or her roles. But we can never represent only one social group. At the same time we are several different identities.

For example, Alena is young mother with hearing problems. She lives in a small town and works at a kindergarten. Pavel is an unemployed young father. He lives in the capital and suffers from depression for several years.

Each of them has a very different life in spite of both are young parents.

Our vulnerabilities cross each other and create a unique life experience. Some of our identities make us feel comfortable and protected, while others make us defenseless. Defenseless reveals in access to resources, such as money, education, well paid job, medicine, accommodation.  

While working with vulnerable groups, it’s highly important to understand and take into consideration the complicated overlap of different experiences. It is important for Alena that there is a children’s room and sign language interpretation at any event she would like to visit. Children’s room is also relevant for Pavel, but he will join the event only if there are different forms of activities where he doesn’t have to share internal resources.

Intersection makes our work more sensitive to diverse experience.

Intersection helps us to make the World accessible.

Text: Toni Lashden

The video was made by BeVisual team as a part of ALL Inclusive initiative, which is implemented by Developing Centre for efficient communication “Human Library” in partnership with The Office for European Expertise and Communications and CityDog.by online magazine.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 5 / 5. Vote count: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
Падпісацца на рассылкуПадтрымаць