Мэта практыкі – сацыялізацыя дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (АПФР) праз заняткі спортам.
Ксенія Чыгладзэ – супрацоўніца аддзела спорта і турызма гарвыканкама горада Баранавічы – звярнула ўвагу на тое, што ў Баранавічах жыве каля 500 сямей, якія выхоўваюць дзяцей з АПФР, якія не ўключаныя ў спартовае жыццё гораду.
Ксенія з дапамогай анкетавання правяла ацэнку патрэбаў сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з мэтай высветліць, ці гатовыя яны і ці маюць жаданне прымаць удзел у спартовым жыцці горада (наведваць спартовыя секцыі, гарадскія спартовыя мерапрыемствы), а таксама праз анкетаванне ацаніла гатоўнасць трэнераў спартовых школ працаваць з дзецьмі, якія маюць АПФР.
У выніку былі вызначаныя віды спорту і складзеная база трэнераў, які згодныя дапамагаць дзецям у навучанні і сацыялізацыі. Таксама быў распрацаваны план па ўключэнні дзяцей з АПФР у спартовае жыццё горада.
Галоўным вынікам ацэнкі сама Ксенія лічыць тое, што ўдалося прыцягнуць увагу Міністэрства спорту і турызму да праблемаў, з якім сутыкаюцца дзеці з АПФР і іх сем’і.
Міні-ініцыятыва была рэалізавана ў межах адукацыйнага курса All Inclusive, які адбыўся ў межах ініцыятывы ALL Inclusive Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.
Кантакты: Ксенія Чыгладзэ, [email protected], Instagram
Падзяліцца | Поделиться: