Дамскі клуб Валянціны Макоўскай

Бараўляны, Мінскі раён
5
(2)

Дапамога жанчынам, якія аказаліся ў складанай сітуацыі, а менавіта мамам дзяцей, якія знаходзяцца ў Беларускім дзіцячым хоспісе, а таксама непасрэдна супрацоўніцам хоспіса. Клуб існуе ад 2018 году.

Мэта – клопат пра жанчын, чыё жыццё цалкам прысвечана догляду за дзецьмі, якія хворыя на хваробы, якія абмяжоўваюць тэрмін або пагражаюць жыццю.

Клубам ладзяцца імпрэзы, святы, тэматычныя майстар-класы, якія накіраваныя на падтрымку мам цяжкахворых дзяцей, таксама арганізаваны збор рэчаў для тых, хто мае ў іх патрэбу.

З дапамогай Клуба можна прайсці навучанне ў новай галіне, а таксама атрымаць парады для далейшага працаўладкавання.

У межах Клуба жанчыны таксама могуць атрымаць псіхалагічную і маральную падтрымку.

Больш падрабязна пра мерапрыемствы, што ладзяцца Клубам, можна прачытаць у артыкуле “Релакс-день для сотрудников”.

Заснавальніца – Валянціна Макоўская

Кантакты: Вконтакте, +375 44 775 45 75 

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 5 / 5. Vote count: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: