Мэта практыкі стварыць пляцоўку для акумуляцыі ведаў, правоў, магчымасцяў ЛГБТК+ людзей у Беларусі і за яе межамі.
Новае беларускае медыя пра гендар і сэксуальнасць ― ДазХіп ― з’явілася ў лютым 2023 году. Стварэнне праекту стала рэакцыяй на спыненне працы разнастайных медыя, якія пісалі пра гендар і сэксуальнасць у апошнія гады. Самае вядомае з іх ― квір-фемінісцкі антыдыскрымінацыйны праект MAKEOUT, які зачыніўся напрыканцы 2021 году.
Як пішуць сябр_оўкі праекту, «у першую чаргу мы канцэнтруемся на падзеях, якія адбываюцца цяпер і могуць паўплываць на будучыню; героях, якія даюць падставы для глыбокіх разважанняў; з’явах, якія хочацца апісаць і як след зразумець, каб мацней зацэментаваць іх у падмурак агульнай рэальнасці. Нам цікава ўсё, што хаваецца за спалучэннем літар ЛГБТК+ Беларусі».
Ужо сёння на сайце праекту можна знайсці складанку фільмаў на тэму фемінізму, гендара і ідэнтычнасці, артыкул пра новыя ЛГБТК+ тэрміны, успаміны і ўражанні беларус_ак аб прайдах 2022-га году.
Кантакты: Instagram, Telegram, TikTok
Падзяліцца | Поделиться: