Humanity Showers

ЗША
5
(2)

 Мэта практыкі:  стварыць магчымасць памыцца для людзей з досведам бесхацінства.

Humanity Showers — гэта праект, у якім  мабільная душавая кабіна ездзіць па гарадах і такім чынам дае магчымасць бескаштоўна памыцца люб_ой, хто мае ў гэтым патрэбу.  Кабіна функцыянуе ў Сан-Дыега, Оранджы і Лос-Анджэлесе.

Журналіст і фатограф Джордан Вердзін сабраў асабістыя гісторыі больш чым 350 людзей з досведам бесхацінства. Гэта прывяло да стварэння архіва з партрэтаў і вусных гісторый людзей, якія засталіся без прытулку ў Сан-Дыега, ЗША.

Пасля блізкай камунікацыі з бесхацін_камі Джордан выявіў іх дзве важныя патрэбы: патрэба быць заўважанымі і патрэба быць чыстымі. У выніку быў створаны праект Humanity Showers. 

Праект супрацоўнічае з мясцовымі актывіст_камі, каб забяспечваць не толькі мыццё ў гарачым душы, але і паслугі цырульні, забяспечваць сродкамі гігіены, харчаваннем, адзеннем і абуткам.

Праект фундуецца з ахвяраванняў і працуе пры дапамозе валанцёр_ак.

Штомесяц праект дапамагае каля 2 000 чалавек.

 Кантакты:  Instagram, сайт


Фота: сайт

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: