Памятка-маршрутызатар для бацькоў дзяцей з парушэннем слыху

г. Мінск, Беларусь
5
(2)

Мэта практыкі распрацоўка пакрокавага алгарытму дзеянняў для бацькоў, чые дзеці маюць патрэбу ў кахлеарным імпланце (КІ).

Аперацыю па ўжыўленні імплантанта рэкамендавана праводзіць дзецям да 3 гадоў, таму так важна для бацькоў даведацца пра магчымасці такога метаду карэкцыі слыху і паспець падрыхтавацца да хірургічнага ўмяшальніцтва.

Арганізацыяй “Адукацыя Фэст” было распрацавана тры памяткі-маршрутызатары: 1) Праверка слыху дзіцяці 2) Кахлеарная імплатнацыя 3) Важныя акустычныя ўмовы: дзіця з КІ.

У першай памятцы знаходзіцца інфармацыя пра тое, як і калі пасля нараджэння немаўляці праводзіцца праверка слыху, змешчаныя адказы на самы актуальныя пытанні бацькоў, а таксама адлюстраваны пакрокавы маршрут, куды звяртацца ў выпадку парушэння слыху ў дзіцяці.

Другая памятка змяшчае інфармацыю пра тое, што такое кахлеарная імплантацыя, якія паказанні і супрацьпаказанні яна мае, дзе можна зрабіць аперацыі, таксама тлумачацца асаблівасці рэабілітацыі.

У трэцяй памятцы пералічаныя моманты, якія важна ўлічваць пры камунікацыі з дзецьмі, якія ўжо маюць ужыўлены кахлеарны імплант. Яна будзе карысная для ўсіх, хто ўпершыню сутыкнуўся з дзіцем з КІ.

Памяткі былі распрацаваныя сумесна з сурдапедагогам Тамарай Рэшка ў супрацоўніцтве і з улікам інтарэсаў бацькоў, дзеці якіх ужо прайшлі праз кахлеарную імплантацыю.

Дзве з трох памятак былі распрацаваныя пад час ажыццяўлення міні-праекта, рэалізаванага ў межах адукацыйнага курса All Inclusive, які адбыўся ў межах ініцыятывы ALL Inclusive Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 5 / 5. Vote count: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: