Інклюзіўны фотасток

worldwide
5
(3)

 Мэта практыкі:  паказаць сувязь паміж медыйнымі фотаздымкамі і тым, як яны ўплываюць на грамадскія нормы; даць магчымасць адлюстроўваць рэчаіснасць больш дакладна і нестэрэатыпна, выкарыстоўваючы матэрыялы з інклюзіўных фотастокаў.

Увесну 2019 года быў створаны першы ў свеце гендэрна-інклюзіўны фотасток The Gender Spectrum Collection. Гэты сток уяўляе сабой даступную для спампоўкі калекцыю фотаздымкаў з трансгендарнымі людзьмі і людзьмі з небінарным гендэрам. У праекце Vice гэтыя людзі былі паказаныя ў паўсядзённых сітуацыях, якія мы звыклі бачыць у большасці фотабанкаў.

Важна адзначыць, што здымкі, якія трапляюць у фотастокі, робяцца фатограф_камі, якія спецыялізуюцца на такім кшталце здымкаў і якія вельмі залежаць ад трэндаў. Атрымліваецца, у фотабанках большасць здымкаў будуць адлюстроўваць адныя і тыя ж сацыяльныя ролі, якія змацаваныя за людзьмі пэўнай звыклай знешнасці.

Цягам апошніх гадоў з’явіліся фотастокі і базы фатаздымкаў, дзе можна ўзяць здымкі людзей розных расаў, рознага колеру скуры і з рознымі фізіялагічнымі і ментальнымі асаблівасцямі, знятымі ў звыклых побытавых сітуацыях. Важна, што можна самім стаць суаўтар_камі такіх фотабанкаў.

Спіс інклюзіўных фотастокаў:
  1. Tonl — платны фотасток, які адлюстроўвае разнастайнасць нашага свету ў фотаздымках людзей, якія належаць да розных этнічных груп, і тое, што звязана з іх жыццём (традыцыямі, рэлігіяй, прафесійнай сферай дзейнасці).
  2. WOCinTech — бясплатная калекцыя для прыцягнення ўвагі да каляровых жанчын і жанчын з небінарным гендарам, якія працуюць у тэхнічных галінах.
  3. Shestock — жаночая калекцыя малюнкаў з поглядам на ролю і месца жанчын у розных жыццёвых сітуацыях, створаная жанчынамі-фатографкамі.
  4. Disability images — платны фотасток, у якім сабраныя здымкі людзей з фізічнымі ці ментальнымі адрозненнямі.
  5. Body liberation — платны фотабанк з выявамі розных людзей з целамі +size у розных галінах жыцця.
  6. Unsplash — вядомы рэсурс, дзе сабраная вялікая колькасць здымкаў. Выявы можна адсартаваць па калекцыях, якія адпавядаюць запытам інклюзіўнасці.

Таксама можна шукаць здымкі ў фотастоках па хэштэгах. Напрыклад, на платным Rawpixel ці бясплатным Pexels можна адшукаць выявы з рэальна магчымымі сцэнарамі з сучаснага жыцця.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: