Мэта практыкі: граматная арганізацыя догляду за маламабільнымі і/або сталымі людзьмі
У Беларусі распрацаваны мабільны дадатак Elderly Care для людзей, якія даглядаюць сваякоў сталага веку, і для супрацоў_ніц сацыяльных службаў.
Гэта першы мабільны дадатак такога кшталту ў рускамоўным сегменце.
У Elderly Care ёсць два раздзелы. Першы — для сацыяльных работ_ніц — дапамагае скласці план па доглядзе за маларухомымі пажылымі людзьмі і палепшыць якасць паслугаў. Другі — для тых, хто самастойна даглядае сваіх блізкіх.
Каб карыстацца дадаткам эфектыўна, варта запоўніць анкету аб стане здароўя чалавека, а тады па выніках анкеты сэрвіс выдасць актуальныя рэкамендацыі па доглядзе.
Таксама ў дадатку ёсць дзённік кантролю здароўя , куды можна ўносіць інфармацыю пра ціск, вагу, узровень глюкозы ў крыві і іншыя паказчыкі. Калі ўнесеныя ў дзённік дадзеныя перавысяць норму, прыкладанне паведаміць пра гэта.
Яшчэ адна функцыя ў Elderly Care — каляндар догляду , у які можна ўнесці графік прымання лекаў: дадатак будзе нагадваць пра тое, якія менавіта лекі і калі варта прыняць.
Раздзел «Карысная інфармацыя» ствараўся сумесна з эксперт_камі — работ_ніцамі сістэм аховы здароўя і сацабслугоўвання. У раздзеле ўтрымліваюцца відэаролікі пра тое, як арганізаваць побыт людзей сталага веку, якія не могуць самастойна сябе абслугоўваць: як іх карміць, мыць, падтрымліваць фізічную форму, не дапускаць пролежняў.
Прыкладанне бясплатнае і даступнае для запампоўкі для сістэмаў Android i iOs.
Сервіс распрацоўваўся з удзелам чатырох арганізацыі ў межах сумеснага праекта «Мадэлі аказання інтэграваных паслуг у дзяржаўных і грамадскіх сацыяльных арганізацыях»:
- Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў
- Рэспубліканскі геранталагічны цэнтр Мінскага абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў ВАВ
- НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
- Грамадская дабрачынная габрэйская арганізацыя «Хэсэд-Рахамім».
Кантакты: Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў, Рэспубліканскі геранталагічны цэнтр Мінскага абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў ВАВ, НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Грамадская дабрачынная габрэйская арганізацыя «Хэсэд-Рахамім»
Падзяліцца | Поделиться: