Плагін для праверкі мовы на інклюзіўнасць

worldwide
5
(2)

Пашырэнне Yoast SEO — папулярны інструмент для пошукавай аптымізацыі сайтаў, створаных на платформе WordPress.

Зусім нядаўна ў Yoast з’явілася  функцыя праверкі мовы на інклюзіўнасць . Цяпер плагін можа аўтаматычна правяраць тэкст на сайце на тое, наколькі карэктным ён з’яўляецца. Некарэктныя словы або выразы праграма выдзеліць колерам і прапануе альтэрнатыўныя варыянты таго, як гэта можна сказаць больш інклюзіўна. На дадзены момант плагін працуе толькі  для ангельскай мовы .

Выкарыстанне плагіна спрашчае працэс напісання і рэдагавання тэкстаў, што ў сваю чаргу пашырае ахопы кантэнта і дапамагае рабіць тэксты і сайты больш даступнымі для шырокага кола людзей.

Уключыць функцыю праверкі мовы можна праз адміністрацыйную панэль сайта, выканаўшы дзеянні па ланцужку:

  • Yoast SEO > General > Features і пераключыць перамыкач з назвай «The inclusive language analysis».
Для праверкі беларускіх, рускіх і ўкраінскіх тэкстаў можна карыстацца сэрвісам праверкі тэкстаў J4T Checker, які быў створаны праваабарончай інцыятывай «Журналісты за талеранстнасць».

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 5 / 5. Vote count: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: