Мэта практыкі: аптымізаваць працэс праверкі тэкстаў для сайтаў на інлюзіўнасць.
Пашырэнне Yoast SEO — папулярны інструмент для пошукавай аптымізацыі сайтаў, створаных на платформе WordPress.
Зусім нядаўна ў Yoast з’явілася функцыя праверкі мовы на інклюзіўнасць . Цяпер плагін можа аўтаматычна правяраць тэкст на сайце на тое, наколькі карэктным ён з’яўляецца. Некарэктныя словы або выразы праграма выдзеліць колерам і прапануе альтэрнатыўныя варыянты таго, як гэта можна сказаць больш інклюзіўна. На дадзены момант плагін працуе толькі для ангельскай мовы .
Выкарыстанне плагіна спрашчае працэс напісання і рэдагавання тэкстаў, што ў сваю чаргу пашырае ахопы кантэнта і дапамагае рабіць тэксты і сайты больш даступнымі для шырокага кола людзей.
Уключыць функцыю праверкі мовы можна праз адміністрацыйную панэль сайта, выканаўшы дзеянні па ланцужку:
- Yoast SEO > General > Features і пераключыць перамыкач з назвай «The inclusive language analysis».
Падзяліцца | Поделиться: