Мэта практыкі – далучыць школьнікаў да прыродаахоўнай дзейнасці, а таксама навучыць іх перадаваць свае веды пра экалагічны лад жыцця іншым, у першую чаргу малодшым школьнікам. Мэтавая аўдыторыя – школьнікі 6 і 8 класаў, малодшыя школьнікі, іх бацькі, жыхары сельскай мясцовасці.
Алена Майсюк – каардынатарка Зялёнага дазора па Шчучынскім раёне – вырашыла далучыць да сваёй дзейнасці школьнікаў і іх бацькоў. Сваёй мэтай Алена паставіла стварэнне дыялогу паміж школьнікамі і мясцовымі арганізацыямі, што займаюцца прыродаахоўнай дзейнасцю, а таксама зарганізаваць каманду па прасоўванні прыродаахоўнага заканадаўства сярод малодшых школьнікаў, іх бацькоў і сельскага насельніцтва.
На пачатку была праведзеная прэзентацыя дзейнасці Зялёнага дазора, каб зацікавіць школьнікаў і на прыкладах растлумачыць, чым жа яны будуць займацца цягам праекта. Сам праект уключаў у сябе правядзенне трэнінгаў, дзе школьнікі атрымлівалі заданні, а затым выезд за межы школы з мэйтай збору інфармацыі аб актуальным экалагічныем стане раёна.
Акрамя школьнікаў да ініцыятывы былі далучаныя студэнты Універсітэта залатога веку.
Таксама ў выніку рэаалізацыі праекта Алена стала аўтарам асабістай калонкі ў газеце Гродзенскай дыяцэзіі “Слова жыцця”, дзе асвятляе пытанні экалогіі.
Міні-ініцыятыва была рэалізавана ў межах адукацыйнага курса All Inclusive, які адбыўся ў межах ініцыятывы ALL Inclusive Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.
Кантакты: Алена Майсюк, lenamaisuk@gmail.com
Падзяліцца | Поделиться: