Обложка_дайджест
5
(2)

Вітаем! Новы выпуск нашай рассылкі — дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці #3. Чытайма!

666 альбо 45%

менавіта столькі маладых (да 35 гадоў) палітзняволеных цяпер у Беларусі. Статыстыку падлічыў Беларускі моладзевы савет «РАДА», на сайце якога можна пачытаць падрабязнасці.

Брашура «Не РАСстройвай мяне»

Гэта карысны матэрыял пра людзей з аўтызмам, які стварыў беларускі актывіст Паша Цеплата. Брашура дакладна, тактоўна і мякка распавядае пра людзей з РАС на такім побытавым прыкладзе, як паход у цырульню.

Чытаць брашуру

Праект «Важны жэст»

Гомельскі гарадскі цэнтр інклюзіўнай культуры на пачатку гэтага году рэалізаваў праект, скіраваны на адукацыю базавай мове жэстаў 11 супрацоўнікаў_іц у галіне адукацыі, медыцыны, сацыяльнай працы і транспарту.

Чытаць больш

Сітуацыя з ЛГБТК+ у Беларусі

У штогадовым аглядзе ILGA-Europe паведамляецца пра рост гвалту ў дачыненні да ЛГБТК+-людзей у Беларусі.

Чытаць больш

Рэпрэсіі супраць студэнцтва ў Беларусі

Задзіночанне беларускіх студэнтаў падрыхтавала справаздачу пра дыскрымінацыю і выпадкі пераследу студэнта_к у 2022 годзе.

Асноўныя тэзісы

Чаму жанчыны больш уразлівыя перад кліматычным крызісам?

Пра перакрыжаванне гендарных і экалагічных праблем (экафемінізм) можна даведацца ў новым выпуску падкаста «Ещё теплее» ад Школы «Экаідэі».

Слухаць выпуск

Асабістае і палітычнае

Media IQ вывучыў, наколькі важным стала для незалежных СМІ абмеркаванне інфанагодаў па тэме гендарнай роўнасці ў прамове Аляксандра Лукашэнкі і як яны пра гэта пісалі.

Чытаць больш

Што азначае выхад Беларусі з Орхускай канвенцыі?

У новым сезоне праваабарончага падкасту «Шоу Хьюмана» ад Human Constanta з  наступствамі выхаду з канвенцыі дапаможа разабрацца Марына Дубіна.

Слухаць выпуск

Правілы экалагічнага жыцця

Радыё Свабода паразмаўляла з мэнэджэркай «Экадому» Карынай Салавей пра тое, як выпрацаваць экалагічныя звычкі.

Даведацца больш

Гарачыя анонсы

Магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Спадабаўся дайджэст?

Падзяліся з калегамі ды каляжанкамі, каб падпісаліся!

Падпісацца

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць