У Тбілісі
У рамках тыдня нулявой дыскрымінацыі ІншыЯ разам з Кропкай запрашаюць вас разбурыць грамадскія ці ўласныя стэрэатыпы!
Жывая бібліятэка — гэта фармат, дзе ў якасці «Кніг» выступаюць людзі, якія расказваюць пра ўласны вопыт, звязаны з пэўнай ідэнтычнасцю, рэдкай прафесіяй, незвычайным для «большасці» ладам жыцця або светапоглядамі.Толькі калі мы будзем задаваць пытанні, даведвацца пра пачуцці і праблемы, з якімі «Кнігі» сутыкаюцца ў грамадстве, мы зможам пазбавіцца ад прадузятасці і лепш зразумець іншых людзей, якіх магчыма раней не разумелі.
Жывая бібліятэка — гэта не месца для спрэчак, гэта месца для шчырага дыялогу. Мэта — развеяць стэрэатыпы і пазмагацца з дыскрымінацыяй.