Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Жывая Бібліятэка

06.03

Афіша Жывая Бібліятэка
5
(1)

У Тбілісі

У рамках тыдня нулявой дыскрымінацыі ІншыЯ разам з Кропкай запрашаюць вас разбурыць грамадскія ці ўласныя стэрэатыпы!

 Жывая бібліятэка  — гэта фармат, дзе ў якасці «Кніг» выступаюць людзі, якія расказваюць пра ўласны вопыт, звязаны з пэўнай ідэнтычнасцю, рэдкай прафесіяй, незвычайным для «большасці» ладам жыцця або светапоглядамі.

Толькі калі мы будзем задаваць пытанні, даведвацца пра пачуцці і праблемы, з якімі «Кнігі» сутыкаюцца ў грамадстве, мы зможам пазбавіцца ад прадузятасці і лепш зразумець іншых людзей, якіх магчыма раней не разумелі.

6 сакавіка прапануем пачытаць наступныя «Жывыя кнігі»:

  • Жанчына-баксёрка
  • Гендерквирная лесбіянка
  • Дыскрымінацыя на працоўным месцы

Жывая бібліятэка — гэта не месца для спрэчак, гэта месца для шчырага дыялогу. Мэта — развеяць стэрэатыпы і пазмагацца з дыскрымінацыяй.

Калі? Дзе? Як?

  • серада 6 сакавіка 18:00-21:00
  • прастора «Кропка»
  • удзел бясплатны, але абавязковая рэгістрацыя

Рэгістрацыя

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
06.03
Мерапрыемства в категории: