Праблемы беларускай квір-супольнасьці: што зьмянілася з 2020 году

ІнклюзіяГендарПравы чалавека
5
(7)

Калі напісаць у моўную мадэль штучнага інтэлекту ChatGPT пытаньне аб тым, якое становішча сёньня ў беларускай квір-супольнасьці й што можна зрабіць, каб яго палепшыць, можна атрымаць такі адказ: «У Беларусі правы ЛГБТКІ+ моцна парушаюцца, у апошнія гады сытуацыя для супольнасьці пагоршылася. Дыскрымінацыя й ґвалт у дачыненьні ЛГБТКІ+ зьяўляюцца звычайнай зьявай, а ўрад распачынае крокі па прыгнечаньні актывізму й самавыяўленьня ЛГБТКІ+». У вадказ на пытаньне, што можна зрабіць, каб зьмяніць сытуацыю, бот раіць грамадзкім праэктам «арґанізовываць грамадзкія мерапрыемствы», грамадзянам «займацца афлайн ды анлайн актывізмам», а вучэбным установам раіць «павялічваць узровень рэпрэзэнтацыі й адукацыі па пытаньнях квір-супольнасьці». На жаль, усе гэтыя практыкі былі актуальныя для беларускага кантэксту да 2020-га году. Цяпер жа, здаецца, мэдыя, ініцыятывам ды асобным грамадзян_кам патрэбныя іншыя стратэгіі ды практыкі, якія адказваюць на патрэбы ЛГБТКІ+ людзей у Беларусі. У гэтым артыкуле мы будзем спарабаваць разабрацца, што зьмянілася за апошнія 3 гады й шукаць магчымасьці палепшыць сытуацыю сёньня.

Як было да 2020 года

Спачатку праглядзім, якія праблемы ў беларускай квір-супольнасьці былі раней, ― асабліва ў кансэрватыўных рэгіёнах Беларусі. ЛГБТКІ+ арґанізацыя Новыя Рэгіёны была створаная ў 2019 годзе ў Магілеве ў тым ліку як рэакцыя на тэзу пра тое, што Магілеў ― гамафобная сталіца Беларусі. Там, прыкладам, выходзіць адыёзная ґазэта «Вечаровы Магілёў», у якой можна сустрэць артыкулы з назвамі «Судный день. Лиричных струн натянутые струны» альбо «Во что выливается нетерпимость к извращенцам». Сапраўды, у нашай краіне такіх «сталіц» шмат. Апошнімі гадамі ўсе больш дзяржаўнай прапаганды накіравана супраць прадстаўн_іц ЛГБТКІ+, асабліва на супольнасьць у рэгіёнах (там яшчэ менш магчымасьцей абараніць сябе). У вялікім праэкце пра квір-жыцьцё Магілева прадстаўні_цы ініцыятывы пагаварылі зь людзьмі, якія ў сваёй паўсядзёнасьці сутыкаліся з гамафобіяй у горадзе. Падобныя праблемы ёсьць у шматлікіх гарадах Беларусі:

Я никогда не слышал, что существует гомосексуальность, что это нормально, ― никто ничего об этом не говорил. Я искал в Интернете, является ли то, что я чувствую, болезнью <…> Образ гея, который я знал от общества и который нашёл в интернете, был ярко негативным. И для меня принять, что я плохой человек, который делает что-то не так, было очень трудно. Какое-то время я искал, как мне вылечиться, исправиться, как мне себя перевоспитать. И, к сожалению, очень часто я даже находил такие советы. <…> Я могу сказать, что видимость ЛГБТКИ+ людей в Беларуси нулевая. Или, скорее, минусовая. Мне кажется, старшее поколение максимально уверено, что таких людей не существует, что это выдумки Запада, что это какие-то абстрактные, непонятные, сумасшедшие личности.Влад
В школе было непросто. Ты начинаешь осознавать свою идентичность, но не видишь вокруг себя поддерживающего опыта. Тебя учат гетеронормативным вещам, и ты начинаешь думать, что с тобой что-то не так. Костя
В Минске проводится много разных образовательных мероприятий на эту тему, а в регионах их очень мало. В регионах больше страха за свою идентичность.Дарья
Я думаю, раньше мне было сложнее жить в этом городе. Я начала осознавать всё в возрасте тринадцати лет. Мне было сложно найти кого-то, с кем можно пообщаться на эту тему, кто поддержал_а бы меня и помог_ла разобраться в себе. Катя
В какой-то момент мне казалось, что всё ЛГБТКИ+ сообщество ― это люди со странностями. Где-то до двадцати лет я вообще тему сексуальности старался обходить стороной. Антон

Праблемы беларускай квір-супольнасьці да 2020 года

Падсумоўваючы выняткі з расказаў, можна выдзяліць наступныя праблемы беларускай квір-супольнасьці:

1.  Адсутнасьць адукацыі на тэму ґендэра й сэксуальнасьці,  асабліва сярод падлеткаў, асэнсоўваючых сваю ідэнтычнасьць. У беларускім патрыярхальным гамафобным грамадзтве гэта вядзе да стыгматызацыі, адчуваньня падлеткамі сябе як «чужых», «ненармальных» і «непрымальных».

2.  Нэгатыўны вобраз квір-кам’юніці ў грамадзтве  ўплывае на меркаваньне асяродзьдзя ЛГБТКІ+ падлеткаў і дарослых. Калі ў навінах, фільмах, часопісах паказваюць, што быць лесбіянкай ― гэта брыдкая хвароба альбо недахоп, які варта выправіць «нармальнаму мужыку», ня дзіўна чакаць ад сямьі ці школы іншага стаўленьня ў дачыненьні да неґетэрасэксуальных жанчын. Для ЛГБТКІ+ людзей сытуацыя ўскладняецца турэмным кантэкстам Усходняй Эўропы, які быў актыўна пашыраны ў часы існаваньня СССР. Дагэтуль распаўсюджанае меркаваньне, што быць, напрыклад, ґеем ― сорамна, таму што турэмны кантэкст заўсёды прадугледжвае падпарадкаваньне й ґвалт.

З такой рыторыкай ЛГБТКІ+ людзі сутыкаюцца ня толькі дома, а й у дзяржаўных інстытутах. «Девчонок я как президент прощаю. Значит мы где-то там не доработали. Что касается геев, то это извращенцы, мерзость последняя», ― так Аляксандар Лукашэнка апісаў сваё стаўленьне да ЛГБТКІ+ 31 сакавіка 2023 году. Такі сыгнал адпраўляецца дзяржаўным службоўцам: ад дэпутата_к да выкладчы_ц.

3.  У беларускіх рэгіёнах не хапае мерапрыемстваў, арґанізацыяў альбо прастораў, якія б не ставіліся да ЛГБТКІ+ людзей гамафобна  (ужо ня кажучы пра праэкты, накіраваныя на сацыяльную ды псыхалягічную падтрымку квір-асобаў). На вялікі жаль, такую прастору бывае складана знайсьці нават у сеціве. Часам супрацоўні_ца праваахоўных арґанізацыяў могуць выдаваць сябе за частку ЛГБТК+ асобаў, каб займацца шантажом ці пагрозамі.

Вось што кажуць пра праблемы й патрэбы ЛГБТКІ+ людзей да 2020-га году прадстаўні_цы квір-інклюзіўнай арґанізацыі зь Беларусі (пажадалі застацца ананімнымі):

В Беларуси, к сожалению, не было момента, когда ЛГБТКИ+ люди жили в полном комфорте, защищённые на всех уровнях и социально, и законодательно. Поэтому мы можем говорить скорее об оттенках кризиса. Во многом проблемы ЛГБТКИ+ сообщества сейчас остаются теми же, что и до 2020. Изменилась лишь степень психологической, финансовой и физической уязвимости, в которой живут люди. Например, для многих ЛГБТКИ+ людей в Беларуси очень актуальны вопросы трудоустройства, получения качественных медицинских услуг, тема личной и коллективной безопасности. Эти темы волновали ЛГБТКИ+ людей до 2020 из-за, например, COVID-19, общего высокого уровня гомофобии и трансфобии в стране, нехватки квалифицированных френдли медработни:ц, устаревшей процедуры трансгендерного перехода и т.д.

Што зьмянілася пасля 2020 года

Пасьля драматычных падзеяў 2020-га году прадэмакратычнай частцы грамадзтва магло здавацца, што стаўленьне да ЛГБТКІ+ асобаў з боку грамадзтва стала паляпшацца. Вялікая частка людзей выходзіла на вуліцы ў тым ліку зь лёзунгамі за свабоду слова, за дэмакратычныя зьмены, на асобных дэманстрацыях можна было ўбачыць вясёлкавыя сьцягі. Гэтая пазыцыя, як аказалася, не датычыцца свабодаў неґетэрасэксуальных асобаў. У дасьледваньні World Values Survey 2017-2020 гадоў усяго 9.1% беларус_ак адказалі «так» на пытаньне «Ці прымальныя для вас гамасэксуальныя стасункі?»  Паводле зьвестак 2023 году прымальнымі гамасэксуальныя стасункі называюць 9.5% беларус_ак  ― хутчэй узровень хібнасьці, а не пазытыўныя тэндэнцыя. Таксама згодна з апошнім дасьледваньнем беларус_кі ня лічаць прымальным сэкс па-за стасункамі (усяго 13.6%), развод (43.2%) і аборты (22.6%).

Сапраўднай сучаснай статыстыкі ў дачыненьні нецысґендерных людзей у Беларусі знайсьці цяпер амаль немагчыма. Згодна афіцыйным зьвесткам, якія Беларусь прэзэнтавала Камітэту ААН па правах чалавека ў 2018 годзе, у Беларусі налічвалася 250 трансґендэрных асобаў. Але варта разумець, што пад гэтым тэрмінам беларускія ўлады разумеюць тых людзей, якія зьдзейсьнілі афіцыйную працэдуру ґендэрнага пераходу (па праўдзе нецысґендэрных людзей можа быць значна больш). Гэта складаны й доўгі працэс.

Нецысґендэрнай асобе трэба атрымаць дазвол ад камісіі «па мэдыка-псыхалягічнай і сацыяльнай рэабілітацыі асобаў з сындромам адмаўленьня полу». У гэтай камісіі ёсьць прадстаўні_цы міністэрстваў аховы здароўя, абароны, унутраных спраў, юстыцыі, адукацыі. Вось што расказала пра камісію гэраіня артыкулу Эўрарадыё пра сучасны стан нецысґендарнай супольнасьці ў Беларусі Вікторыя М.: «Я зрабіла ґендэрны пераход у 2012-2013 гадах. У той час у камісію ўваходзілі людзі зь міліцыі й ваенкамата. Яны пыталі мяне: “Як ты займаўся сэксам?”, “Як ты задавальняў сваю жонку ― ты быў жа жанаты?”. Я пачала змагацца з гэтым: у камісіі не павінны знаходзіцца людзі без мэдычнай адукацыі». Акрамя гэтага, на шляху да прызнаньня пераходу нецысгендэрнай асобе трэба праходзіць мэдычныя ды псыхіятрычныя працэдуры ды спраўджаньні. Звычайна гэта ўсё можа цягнуцца гадамі. Гэта вядзе да таго, што  да 70% транс-жанчын і 33% транс-мужчын у Беларусі пачынаюць прымаць гарманальныя лекі без кансультацыі зь лекарам. 

Гэта толькі адзін з прыкладаў жахлівага стану нецысґендэрных людзей у Беларусі. Але ён яскрава дэманструе падыход дзяржавы да ЛГБТКІ+ людзей да 2020 году ўвогуле. У грамадзтве й уладных структурах захоўваецца стыгма, дыскрымінацыйная лексыка й стаўленьне. З прадстаўні_цамі кам’юніці працуюць павольна ды незацікаўлена, а пра іхнія праблемы й патрэбы маўчаць.

Важна разумець, што за апошнія гады сытуацыя для ЛГБТКІ+ людзей значна пагоршылася. Павялічылася гамафобная прапаганда на тэлевізьзі й у друкаванай прэсе. Сымбалям барацьбы зь інклюзыўным грамадзтвам стала актывістка «інфаспэцназу» Вольга Бондарава. Летам 2022 году яна спрабавала забараніць паветраныя шары з аднарогамі зь вясёлкавымі грывамі. А ў кастрычніку празь яе звароты ў Мінгарвыканкам была зьнятая выява рэклямы слухавак зь білборду на Нямізе. Бондарава ўбачыла на ёй «прапаганду ЛГБТ».

Праблемы беларускай ЛГБТК+ супольнасьці сёньня

Пасьля прыняцьця Расіяй закона аб «забароне ЛГБТ-прапаганды» падобныя ініцыятывы пачалі распрацоўваць і беларускія службоўцы. Так, напрыклад, пра патэнцыйны закон казала старшыня Савета Рэспублікі Натальля Качанава: «Когда я была с официальным визитом в Москве, как раз в тот день в Государственной думе приняли закон о запрете «пропаганды ЛГБТ». Наверное, придется принимать и нам. И это будет правильно. Нельзя это пропагандировать». Дэпутат беларускага парлямэнту Ігар Марзалюк так патлумачыў адсутнасьць закона аб «прапагандзе ЛГБТ» зараз: «Ні ў сыстэме адукацыі, ні ў ніякіх іншых дзяржаўных сыстэмах прапаганды няма. Ёсьць барацьбіты з паветрам, якія шукаюць тое, чаго няма». Палітыка беларускай дзяржавы звычайна абыходзіла ўвагай квір-супольнасьць, законаў супраць яе не зьяўлялася, таму што сама  дзяржава спрабавала не заўважаць ЛГБТКІ+ людзей. 

Сёньня гэтая сытуацыя, здаецца, пачынае зьмяняцца. 18 сакавіка 2023 году Ўладзімер Перцаў, міністар інфармацыі Беларусі, так сказаў пра «спыненьне прапаганды ЛГБТ»:

«Мы уже предприняли достаточные меры, чтобы распространение такой продукции в нашей стране было ограничено, при том, что у нас нет как такового закона о запрете пропаганды ЛГБТ, смены пола и других проявлений. Наверное, здесь в комплексе  нужно подойти к разработке такого законопроекта , и важную, ключевую роль должны сыграть законодатели, стянув к себе различные министерства и ведомства, чтобы это был действительно комплексный, обширный и работоспособный правовой акт.»

Сучасныя патрэбы ЛГБТКІ+ людзей

Пералічаныя праблемы ― толькі частка агульнай карціны жыцьця ЛГБТКІ+ супольнасьці пасьля 2020-га году. Вось што распавялі беларускія квір-актывіст_кі, што пажадалі застацца ананімнымі, пра сучасныя запыты ЛГБТКІ+ людзей:

«Думаю, что как и все беларус:ки, ЛГБТКИ+ люди тяжело переживают общую незащищенность и правовой дефолт в стране. В последние два года поддерживающие мероприятия ― психологические консультации, группы самоподдержки, низовые формы помощи друг другу ― стали очень востребованы. Тревога, депрессия, ПТСР, проблемы со сном и питанием стали уже общей проблемой для тех, кто продолжает жить в Беларуси. Для ЛГБТКИ+ людей к этому добавляется обширный пласт дискриминаций, связанных с сексуальной ориентацией и гендерной идентичностью. И понимание, что сейчас правовыми механизмами почти невозможно защититься.

Кроме этого, мы видим, что из-за общей политической и культурной ситуации в стране ЛГБТКИ+ люди чувствуют большую разобщенность и одиночество. В крупных городах почти не осталось безопасных независимых культурных площадок, где можно собираться. Многие организатор:ки мероприятий, фестивалей, вечеринок выехали, а новых не появилось. Люди изолированы, что, конечно, негативно отражается на их ментальном благополучии и общем самочувствии.

Если говорить о транс и небинарных людях, то для этих сообществ вопрос финансовой безопасности, как мне кажется, стоит особенно остро. Экономические кризисы ― и ковид, и 2020, и последующие санкции ― очень сильно отразились на рынке труда. Многие транс люди потеряли работу, были вынуждены съехаться обратно со своими семьями, которые часто токсичны и трансфобны».

Што можна палепшыць ужо зараз

Нават сёньня без закону аб забароне так званай «ЛГБТ-прапаганды» квір- і транс інцыятывы, як і любы актывізм у Беларусі, сутыкаюцца зь вялізнымі перашкодамі. Любыя анлайн-лекцыі праводзяцца праз рэгістацыю, у формах якой абавязкова трэба пазначыць свой адкрыты акаўнт у Інстаграме, каб арґанізацыі маглі верыфікаваць усіх удзельнік_ц. Нешматлікія афлайн-мерапрыемствы праводзяцца на таемных пляцоўках, пра якія верыфікаваным удзельнікам паведамляюць за кароткі час з забаронай распавядаць гэтую інфармацыю трэцім асобам.  Павялічваецца попыт на псыхалягічныя кансультацыі:  у сытуацыі разгубленасьці й неразуменьня будучыні, у сытуацыі забароны адкрыта гаварыць пра свае праблемы ў грамадзтве гэта адна зь нешматлікіх магчымасьцяў падтрымкі для ЛГБТКІ+ асобаў.

Мы спыталі ў ЛГБТКІ+ актывіст_ак пра тое, што сёньня можна зрабіць, каб палепшыць жыцьцё трансґендэрных і квір-людзей ў Беларусі:

Во-первых, мне кажется важным говорить о том, что  ЛГБТКИ+ люди ― часть Беларуси и беларуских сообществ в диаспорах.  Потребности ЛГБТКИ+ людей в френдли медицине, негомофобных законах, безопасном общении и контакте, качественной психологической помощи ― это потребности всех беларус_ок. Их нельзя отодвигать на задний план и ждать какого-то мифического удобного момента для дискуссии о положении ЛГБТКИ+ сообществ.

ЛГБТКИ+ люди активно участвовали в демократических процессах в 2020 и продолжают участвовать в них и сегодня. Многие люди из наших сообществ были вынуждены эмигрировать (иногда ― по несколько раз) по политическим причинам, кто-то столкнулся с тюремным заключением, кто-то ― с давлением со стороны властей. Вместе с этим в общественной повестке наши сообщества часто стигматизируются, делаются невидимыми и неважными, как будто существует какая-то другая Беларусь, без ЛГБТКИ+ людей, а мы появились только недавно.

Во-вторых, я вижу большую необходимость в том, чтобы  добиваться изменений здесь и сейчас,  а не откладывать их на будущее. ЛГБТКИ+ люди сегодня сталкиваются с гомофобией и трансфобией в Беларуси и за ее пределами. Организации и медиа могут принимать конкретные шаги к позитивным изменениям прямо сейчас. Употребление корректной лексики, последовательная поддержка и включение ЛГБТКИ+ людей в свои программы, чувствительность к потребностям в безопасности и бережной коммуникации, разработка медиа продуктов и активностей, которые принимают во внимание опыт ЛГБТКИ+ людей. Это неполный список того, что можно начать делать уже сегодня.

Агулам становішча ЛГБТКІ+ людзей у Беларусі застаецца сур’ёзнай праблемай, якую патрэбна вырашаць зараз, не чакаючы больш спрыяльнага для гэтага часу. Ужо сёньня існуюць пэўныя крокі, апісаныя вышэй, якія могуць быць распачаты актывіст_камі й звычайнымі грамадзян_камі для паляпшэньня сытуацыі. Для дасягненьня дадатных зьмен  патрэбна працягваць дыялёг унутры прадэмакратычных групаў  і змаганьне за правы ЛГБТКІ+ супольнасьці й працаваць разам, каб стварыць больш дэмакратычную й талеранцыйную Беларусь для ўсіх яе грамадзяна_к.


Фота: Anna Shvets, Phil Desforges, Isi Parente, Галина Ласаева,

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 7

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць