Обложка_дайджест
5
(2)

Вяртаемся да вас пасля навагодніх і калядных святаў з галоўнымі навінамі за снежань мінулага году!

48,1%

столькі людзей без юрыдычнай адукацыі хацелі б больш ведаць пра правы ўразлівых груп, працу з імі і іх абарону па выніках даследавання ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту «Нефармальная адукацыя ў сферы правоў чалавека ў беларускім грамадзянскім сектары: стан, праблемы і выклікі».

Стэрэатыпы пра інклюзіўны тэатр

Такі тэатр усё яшчэ ўспрымаецца грамадствам як нешта толькі сацыяльнае, маргінальнае і самадзейнае. У нашым артыкуле мы руйнуем стэрэатыпы, паказваем інклюзіўны тэатр з іншага пункту гледжання і дзелімся, дзе паглядзець спектаклі.

Даведацца больш

Праверка тэкстаў на сайце на інклюзіўнасць

Калі ваш сайт створаны на платформе WordPress, то вам, хутчэй за ўсё, знаёмы плагін для пошукавай аптымізацыі сайтаў Yoast SEO. Цяпер плагін можа аўтаматычна правяраць англамоўныя тэксты на сайце на карэктнасць мовы.

Даведацца больш

Час цішыні

Віленскі гандлёвы цэнтр «Ozas» укараняе новую практыку — спецыяльна выдзелены час, калі ў гандлёвым цэнтры выключаюць музыку і змяншаюць яркасць асвятлення для таго, каб людзі з разладамі аўтычнага спектра маглі камфортна рабіць пакупкі.

Даведацца больш

З якімі перашкодамі сутыкаюцца людзі з ВІЧ у Беларусі

У Беларусі жыве больш за 24 000 чалавек з ВІЧ-станоўчым статусам. Пры гэтым у беларускім грамадстве ўсё яшчэ існуюць забабоны пра гэтае захворванне. Распавядаем гісторыю Дзмітрыя — чалавека з адкрытым ВІЧ-статусам.

Даведацца больш

Беларусь прыпыніла дзеянне Еўрапейскай культурнай канвенцыі

Яна ставіць за мэту ахову нацыянальнай культуры як часткі еўрапейскай і заахвочвае вывучэнне іншых еўрапейскіх моваў і культур. Падпісанне канвенцыі з’яўляецца адной з умоваў, каб стаць краінай-удзельніцай Балонскага працэсу.

Даведацца больш

Палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі: у якіх умовах знаходзяцца і як ім дапамагчы

Цяпер у Беларусі налічваецца 178 палітзняволеных жанчын. Кожная з іх пацярпела праз актыўную грамадзянскую пазіцыю і нязгоду з палітыкай рэжыму. Абмяркоўваем сітуацыю з Янай Паляшчук і Вольгай Гарбуновай.

Даведацца больш

Польшча: што адбываецца з мігрант_камі і дзе шукаць дапамогу

Расказваем, з якімі праблемамі і цяжкасцямі сутыкаюцца мігрант_кі, і дзелімся карыснымі спасылкамі, якія дапамогуць справіцца з досведам міграцыі ў Польшчы.

Даведацца больш

Францыя: новыя жорсткія антымігранцкія законы

Сярод ухваленых зменаў: квоты на легалізацыю замежні_ц, заклад за атрыманне студэнцкага віду на жыхарства, абмежаванні сацыяльных выплат, пазбаўленне віду на жыхарства за невыкананне «прынцыпаў Рэспублікі».

Даведацца больш

Дацэнта Сяргея Сялецкага звольнілі з ЕГУ

Такое рашэнне прыняў рэктар, пасля атрымання справаздачы па расследаванні абвінавачання ў харасмэнце ад знешняй камісіі і слухання аргументаў абвінавачанага боку. KYKY узгадвае часам дзіўную храналогію падзей і расказвае, што будзе далей.

Даведацца больш

Ватыкан дазволіў бласлаўляць аднаполыя пары, але не ў межах службы

Дактрынальны аддзел Ватыкана ўпершыню дазволіў каталіцкім святарам бласлаўляць аднаполыя пары, аднак гэта не павінна рабіцца ў межах служэння літургій ці якіх-небудзь іншых фармальных царкоўных рытуалаў.

Даведацца больш

Тата ў дэкрэце: як гэта працуе

Не гледзячы на тое, што зараз мы ўжо значна бліжэй да гендарнай роўнасці, чым у іншыя эпохі, «дэкрэтны адпачынак» па-ранейшаму значна часцей бяруць жанчыны, чым мужчыны. Сойка і Free Belarus Center паспрабавалі разабрацца як гэта працуе ў розных краінах і якія механізмы заахвочвання ёсць, каб мяняць сітуацыю да лепшага.

Даведацца больш

Ці экалагічна вы адзначаеце святы?

Разам з Экадомам падрыхтавалі для вас невялікі тэст-інструкцыю, які дапаможа зрабіць святы вясёлымі не толькі для вас, але і для навакольнага асяроддзя.

Даведацца больш

Экаактывізм і рэпрэсіі: агляд за 2023 год

Экадом дапамагае разабрацца, што адбылося з экаНДА і палітвязнямі, якія займаліся экалагічнай дзейнасцю, за мінулы год.

Даведацца больш

Як НДА працаваць з тэмай клімату і кліматычнай справядлівасці

Расійская кааліцыя за ўстойлівае развіццё краіны (КУРС) разам з беларускімі эксперткамі падрыхтавала рэкамендацыі для грамадскіх арганізацый, якія дапамагаюць уразлівым групам насельніцтва ў Беларусі і Расіі.

Даведацца больш

«У беларускай моладзі ў рэальнасці няма голасу ні ў кліматычнай палітыцы, ні ў любой іншай»

Калонка Ірыны Панядзелак, кіраўніцы Моладзевай кліматычнай рады (Беларусь), для «Зялёнага парталу» з адказамі на пытанні, што робіць моладзь на СОР28, ці важна маладым людзям там удзельнічаць і чаго чакаць ад моладзі ў будучыні.

Даведацца больш

Анонсы і магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 2

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Подписаться
Уведомить о
0 Comments
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x