Обложка_дайжест_черн
5
(1)

Ліпень — экватар лета. Для тых хто працуе ў гэтыя дні, раім пачытаць тэкст пра лідарства ва ўмовах нявызначанасці і болей даведацца пра ІншыЯ ў інтэрв’ю для Палатно. А калі вы ў адпачынку, то раім даведацца, што не так з блогамі пра падарожжы, і паспець паслухаць падборку беларускіх падкастаў пра чалавечую адрознасць і роўнасць. Якія б планы вы не мелі на жнівень — мы з вамі!

Дысклэймер
Гэты дайджэст можа ўтрымліваць спасылкі на «экстрэмісцкія» матэрыялы. Калі ласка, будзьце ўважлівымі пры пераходзе па спасылках.
Дайджест_баннер_подписка

#Лічба_месяца

69

такое месца сярод 193 краін займае Беларусь у Глабальным індэксе чалавечага развіцця 2023/2024, што адпавядае вельмі высокаму ўзроўню. Індэкс паказвае дасягненні ў трох вымярэннях: доўгае і здаровае жыццё, доступ да ведаў і годны ўзровень жыцця.

дайджест_инклюзия

Чат-бот пра ВІЧ і сексуальнае здароўе

Беларуская ініцыятыва «Молодые Люди+» запусціла чат-бот у Тэлеграм «ВИчат», які дапамагае здабыць падрабязную інфармацыю пра ВІЧ і атрымаць бясплатную псіхалагічную і юрыдычную падтрымку.

Даведацца больш

«Або вера, або арыентацыя»: як царква можа стаць больш інклюзіўнай

Паразмаўлялі ў нашым новым артыкуле з Мішам Чарняком, сустаршынём European Forum of LGBTI+ Christian Groups, пра месца квір-персон у царкве, маргіналізацыю і інклюзію для верні_ц сярод ЛГБТК+.

Даведацца больш

Францыя абвінаваціла футбалістаў Аргенціны ў расізме

Гульцы зборнай Аргенціны, якая перамагла ў Кубку Амерыкі па футболе, выканалі расісцкую крычалку пра французскіх футбалістаў. Абвінавачаныя гульцы заявілі, што гэта быў проста жарт, бо ўсё, што раздражняе каманду і заўзятар_ак суперніка — апраўдана. Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) праводзіць расследаванне.

Даведацца больш
дайджест_права человека

«Гэта рабства». Праваабаронцы аб працы зняволеных у Беларусі

Праваабаронцы звярнуліся ў ААН з крытыкай умоваў працы зняволеных. Людзі ў беларускіх турмах змушаныя працаваць за 1 еўра ў месяц, пры гэтым парушаюцца ўсе нормы працоўнага заканадаўства.

Даведацца больш

Жыццё пасля зняволення. Пакрокавы гайд

Служба «Одно Окно» разам з ініцыятывай «Вольныя» падрыхтавалі вялікі гайд для вызваленых палітвязняў і іх сваякоў. У гайдзе сабралі найважнейшую інфармацыю з тлумачэннямі і кантактамі.

Даведацца больш

Суд ААН прызнаў ізраільскую акупацыю палесцінскіх тэрыторый незаконнай

Гэта першы раз за 57 гадоў, калі Міжнародны суд ААН выказаў сваю пазіцыю наконт гэтай спрэчнай тэрыторыі. У адказ прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што суд прыняў «рашэнне, поўнае хлусні».

Даведацца больш
дайджест_гендерная равность

Бацькі баяцца размаўляюць пра сексуальнасць і гендар з дзецьмі

Медыяініцыятыва «Гэта Окей» зрабіла даследаванне, каб выявіць патрэбы беларускіх бацькоў у пытаннях гендарнага і сексуальнага выхавання. У нашым артыкуле расказваем, чаму беларус_кі баяцца размаўляць пра сексуальнасць з дзецьмі і што з гэтым рабіць.

Даведацца больш

Алімпійскія гульні 2024: колькасны гендарны парытэт і дзіцячы пакой

Гульні ў Парыжы ўвойдуць у гісторыю дзякуючы забеспячэнню роўнага па колькасці прадстаўніцтва спартоўцаў і спартовак. Жанчыны ўпершыню ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у 1900 годзе, склаўшы 2,2% усіх удзельні_ц. На гэтых гульнях таксама першы раз у гісторыі ў Алімпійскай вёсцы размесціцца дзіцячы пакой.

Даведацца больш

Сувязь паміж футболам і хатнім гвалтам у Англіі

Па выніках даследавання ўзровень хатняга гвалту ўзрастае на 38%, калі нацыянальная зборная Англіі прайграе. Калі зборная выйграе або бярэ нічыю, узровень хатняга гвалту ўзрастае на 26%.

Даведацца больш
дайджест_экодружествнность

Платформа глабальнага беларускага буккросінгу

«Старонкі» з’яўляюцца платформай, на якой чытач_кі маюць магчымасць знайсці ці прапанаваць кніжкі для пазыкі, продажу альбо ў якасці падарунку. На сайце размешчана мапа з пазначэннем бібліятэк і кніжных крам з беларускімі кнігамі па ўсім свеце.

Даведацца больш

У ліпені зафіксаваныя самыя спякотныя дні на Зямлі

Служба па змене клімату «Капернік» паказала, што 21 і 22 ліпеня тэмпература на Зямлі дасягала максімальных значэнняў прынамсі з 1940 года. Сярэднясутачная глабальная тэмпература ў нядзелю склала 17,09°C, а ў панядзелак — 17,15°C.

Даведацца больш

Бонусы за эка-фрэндлі актыўнасці ў Капенгагене

Наведвальні_цы горада змогуць атрымаць бясплатную вячэру або квіток у музей за актыўнасці, якія дапамагаюць навакольнаму асяроддзю. Адпаведная праграма CopenPay будзе працаваць з 15 ліпеня да 11 жніўня.

Даведацца больш

Анонсы і магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x