Патрабуем прытрымлівацца міжнародных абавязкаў Беларусі ў сферы сэксуальных і рэпрадукцыйных правоў: сумесная заява праваабарончых арганізацый

ІнклюзіяГендарПравы чалавека
5
(3)

Генеральная пракуратура выступіла з ініцыятывай прыняць комплекс мераў, нібыта накіраваных на «абарону дзяцей ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі». 

Мы канстатуем, што ініцыятыва Генеральнай пракуратуры  з’яўляецца неабгрунтаваным умяшальніцтвам дзяржавы ў асабістае жыццё  грамадзян і грамадзянак i супярэчыць міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека, уключаючы сэксуальныя і рэпрадуктыўныя правы, а таксама выклікае пагрозу для розных уразлівых групаў (уключна, але не абмежавана — для ЛГБТК+ супольнасці, падлеткаў, жанчын).

Ініцыятыва супярэчыць шэрагу асноўных правоў чалавека:

  • праву не падпадаць пад адвольнае ці незаконнае ўмяшанне ў асабістае і сямейнае жыццё (артыкул 17 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, далей — Пакт),
  • праву на свабоднае выказванне асабістага меркавання (артыкул 19 Пакта),
  • праву на абарону ад дыскрымінацыі (артыкул 26 Пакта).

Асабліва хочам падкрэсліць маніпулятыўны характар аргументаў, якія прыводзяцца ў абгрунтаванне падобных ініцыятываў:

  1. Свядомае атаясамліванне псіхічных расстройстваў альбо злачынстваў супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых з ладам жыцця альбо індывідуальнымі ўласцівасцямі — гэта маніпуляцыя грамадскай думкай, прыклад распальвання варожасці і стыгматызацыі сацыяльных групаў. Менавіта таму ініцыятыва выклікае асаблівы непакой у дачыненні да бяспекі ЛГБТК+ супольнасці, прадстаўнікі і прадстаўніцы якой, безумоўна, сутыкнуцца з такімі наступствамі, як:
  • узмацненне сацыяльнай стыгмы,
  • павелічэнне рызыкі гвалту на падставе нянавісці.

Нагадваем, што пытанні сэксуальнай ідэнтычнасці, гендэрнай ідэнтыфікацыі і рэпрадуктыўнага выбару грамадзян і грамадзянак адносяцца да пытанняў асабістага жыцця і не павінны кантралявацца дзяржаўным інстытуцыямі. Несупадзенне маральных установак грамадзян і грамадзянак не з’яўляецца дастатковай падставай альбо абгрунтаваннем для пераследу ці для абвяшчэння ладу жыцця злачынным.

  1. Пазбаўленне падлеткаў доступу да інфармацыі аб сваёй сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасці ўзмацняе імавернасць гвалту і рызыкоўных паводзінаў.
  2. Права жанчын здзяйсняць незалежны і самастойны рэпрадуктыўны выбар не павінна трапляць у адзіны шэраг са злачынствамі супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых. Гэта небяспечная маніпуляцыя і несправядлівае параўнанне, якое садзейнічае фарміраванню шкоднага стэрэатыпу, правакуе рост нецярпімасці і гвалту ў грамадстве.

Мы таксама адзначаем, што адпаведна міжнародным абавязацельствам Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека пакаранне, незалежна ад цяжкасці правапарушэння, не павінна парушаць абсалютную забарону на катаванні і іншыя бязлітасныя і бесчалавечныя віды пакаранняў, якія прыніжаюць чалавечую годнасць, да якіх адносіцца прымусовая хімічная кастрацыя. Беларусь з’яўляецца дзяржавай-удзельніцай Канвенцыі ААН супраць катаванняў і Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Забарона на катаванні замацаваная ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Мы таксама занепакоеныя тым, што патэнцыйныя мішэні дадзеных заканадаўчых ініцыятываў будуць пазбаўленыя мінімальных гарантыяў прававой абароны ў сытуацыі глыбокага прававога крызісу, у якім апынуліся найважнейшыя інстытуты дзяржавы, у тым ліку суд і адвакатура.

На падставе вышэй пададзенных тэзаў мы заклікаем беларускія ўлады:

  • адмовіцца ад прапанаванай ініцыятывы Генеральнай пракуратуры, бо яна парушае асноўныя грамадзянскія правы;
  • адмовіцца ад любых заканадаўчых зменаў і ініцыятываў, наступствамі якіх будзе яшчэ большая дыскрымінацыя ЛГБТК+ супольнасці і ўзмацненне нецярпімасці і гвалту ў грамадстве;
  • трымацца міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека праз гарманізацыю заканадаўства і практыкі яго ўжывання.

Заклікаем міжнародныя арганізацыі публічна асудзіць ініцыятыву беларускіх уладаў і далучыцца да нашых патрабаванняў адмовіцца ад дыскрымінацыйных заканадаўчых планаў, якія парушаюць недатыкальнасць асабістага жыцця, права на свабоду ад катаванняў і дыскрымінацыі.


Праваабарончая арганізацыя «Беларускі Хельсінкскі Камітэт»

Праваабарончая арганізацыя «Respect – Protect – Fulfill»

Праваабарончая арганізацыя «Human Constanta»

Праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» 

Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Праваабарончая арганізацыя «Lawtrend»

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»

Фемгрупа Каардынацыйнай Рады

Арганізацыя «ІншыЯ»

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x