Мэта практыкі: стварыць доступ да сродкаў і інфармацыі, неабходных для людзей, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы і людзей з ВІЧ, непасрэдна ў месцах, дзе яны жывуць.
У кастрычніку 2022 году пачаў працу праект «Мабільны пункт кансультавання і тэставання» ад БГА «Пазітыўны рух», які накіраваны на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі сярод людзей, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы.
Цяпер праект працуе ў населеных пунктах Мінскай вобласці: Мар’іна горка, Смалявічы, Слуцк, Дзяржынск, Фаніпаль, Свіслач, Дружны, Заслаўе, Бараўлянскі с/с, а.г. Лясны.
Паслугі прадастаўляюцца на мабільным пункце — мікрааўтобусе «HYUNDAI STAREX» (д/н 9662 OI-7) у адпаведнасці з графікам.
Пакет паслугаў складае:
- распаўсюджванне інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў, прэзерватываў, сродкаў дэзінфекцыі, спіртавых сурвэтак;
- экспрэс-тэставанне на ВІЧ;
- накіраванне ў медыцынскія ўстановы і інш.
Па спасылках можна азнаёміцца з графікам працы пунктаў аказання паслугаў людзям з ВІЧ па Мінску і па рэгіёнах Беларусі.
Такія пункты важныя і неабходныя, каб людзі, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы мелі магчымасць у бяспечнай і даверлівай абстаноўцы атрымаць усю неабходную дапамогу і інфармацыю. Важную ролю ў працы мабільных пунктаў граюць аўтрыч-работні_цы альбо палявыя работні_цы — людзі, якія працуюць на месцы з людзмі, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы. Менавіта яны дапамагаюць усталёўваць сувязі паміж супрацоўні_цамі мабільнага пункта і іх мясцовай мэтавай аўдыторыяй, падказваюць дзе лепей паставіць мабільны пункт і ў які час, каб яго праца была найбольш эфектыўнай і карыснай.
Пра працу мабільнага пункта зніжэння шкоды ў горадзе Оршы ў 2017 годзе можна пачытаць на сайце БГА «Пазітыўны рух».
Кантакты: сайт, +375 29 122-18-18
Падзяліцца | Поделиться: