Праграма дапамогі «Coffee House»

Мінск, Беларусь
5
(2)

 Мэта практыкі:  усталяваць кантакт з людзьмі, што ўжываюць наркотыкі і/або алкаголь, і распавесці пра тое, як можна спыніць злоўжыванне ці пазбавіцца ад залежнасці.

Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Реформация личности» ладзіць праграму Coffee House ― штотыднёвыя сустрэчы з людзьмі, якія ўжываюць наркотыкі і/або алкаголь. Назва праграмы «Coffee House» (ад анг. Сoffee ― кава, house ― дом) у перакладзе абазначае «месца сустрэчы за кубкам кавы». Праграма дзейнічае ў розных краінах свету. У Беларусі сустрэчы адбываюцца ў прыязнай і неафіцыйная абстаноўцы кожны панядзелак з 19.00 да 21.00 у Мінску па адрасе вул. Чабатарова, 6а.

Coffee House ― гэта месца, дзе людзі, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы, і іх блізкія заўсёды могуць разлічваць на прыняцце, добразычлівыя зносіны, эфектыўную дапамогу і атрыманне кансультацыі па любым пытанні. 

Мэты сустрэч вельмі простыя:

  • растлумачыць тым, хто прыйшоў на сустрэчу, як можна спыніць злоўжыванне ці пазбавіцца ад залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў;
  • дапамагчы як мага большай колькасці людзей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы;
  • накіраваць на праграму амбулаторнай ці стацыянарнай рэабілітацыі людзей, якія сапраўды хочуць спыніць злоўжыванне ці пазбавіцца ад залежнасці, але не здольныя зрабіць гэта самастойна.

Большасць супрацоўн_іц Coffee House ― гэта людзі, якія раней ужывалі наркотыкі і/або алкаголь. Яны змаглі змяніць сітуацыю і пачаць жыццё без ужывання псіхаактыўных рэчываў. Такія людзія як роўныя кансультант_кі ахвотна дзеляцца сваім няпростым досведам і дапамагаюць карыснымі парадамі. Праграма рэабілітацыі, а значыць і змены ў жыцці, для людзей, якія злоўжываюць ці залежныя ад псіхаактыўных рэчываў, пачынаецца з простай кансультацыі на сустрэчы Coffee House. 

Падрабязней пра сустрэчы можна прачытаць на сайце арганізацыі.

Кантакты: сайт, +375 29 171 49 02  Павел

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: