Інклюзіўны дызайн ад ІКЕА

worldwide
5
(5)

 Мэта практыкі:  універсальны дызайн мэблі і побытавых прадметаў для ўсіх людзей незалежна ад узросту і стану здароўя.

Універсальны (або інклюзіўны) дызайн — гэта падыход, які ўлічвае патрэбы ўсіх людзей. Інклюзіўным распрацоўкамі можа карыстацца кожн_ая — гэта не грувасткія канструкцыі і складаныя механізмы, а максімальна зручныя, бяспечныя, прадуманы канструкцыі і прылады, карыстацца якімі можна без лішніх рухаў і намаганняў.

Кампанія IKEA яшчэ ў 2020 годзе запусціла лінейку  Omtänksam  (Омтэнксам), што ў перакладзе са шведскай мовы азначае «клапатлівы».

Усе прадметы лінейкі Omtänksam створаныя менавіта так, каб усім людзям, незалежна ад іх узросту і стану здароўя было зручна і бяспечна імі карыстацца.

У лінейку ўвайшлі не толькі буйныя прадметы мэблі, але і простыя побытавыя прылады для кухні. Напрыклад, стол без падстолля, пад які можна заехаць на вазку ці проста зручна сесці; міска для ўзбівання з устойлівай падстаўкай, якая не перакуліцца, нават калі не прытрымваць яе іншай рукой; ваза для кветак з паглыбленнем, за якое так зручна яе трымаць асабліва, калі яна робіцца цяжкай ад налітай у яе вады і пастаўленых усярэдзіну кветак; лыжка для абутку, якой можна карыстацца не нагінаючыся; крэсла з высокай спінкай і няслізкай падушкай — зручна сядзець і лёгка ўставаць.

 Кантакты:  сайт IKEA

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 5

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: