Мэта практыкі: умацаванне механізмаў абароны і фармаванне адэкватнай самаацэнкі ў падлеткаў.
Беларускае грамадскае аб’яднанне «Позитивное движение» ладзіць праграму для падлеткаў, што ўжываюць наркотыкі.
Праграма «Рост» доўжыцца 6 тыдняў і складаецца з 11 заняткаў па 2 гадзіны кожны. Цягам курса праводзіцца 2 суправаджальныя кансультацыя для бацькоў. Удзел падлетка ў першаснай кансультацыя неабавязковы.
Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі 13-15 гадоў з адыктыўнымі і дэвіянтымі паводзінамі. Праца групы пачнецца ад моманту набору 15 удзельнікаў і ўдзельніц. Па завяршэнні праграмы ў бацькоў будзе магчымасць ацаніць эфектыўнасць працы групы.
Задачы праграмы:
- стварэнне ўмоваў для таго, каб зразумець «хто я»;
- развіццё ў падлеткаў навыкаў разумення пачуццяў і ўчынкаў іншых людзей;
- фармаванне пачуцця прыналежнасці;
- развіццё навыкаў рэфлексіі.
Удзел у праграме бясплатны і ананімны. Прысутнасць на кожнай сустрэчы абавязковая, новыя ўдзельнікі і ўдзельніцы пасля пачатку працы групы не дапускаюцца.
Для ўдзелу ў праграме неабходны пісьмовы дазвол бацькоў.
Адрас правядзення курса: Мінск, вул. Ляўкова 20
Кантакты: +375 25 743 51 01, падрабязней пра праграму на сайце
Падзяліцца | Поделиться: