Роўнае кансультаванне

Беларусь
5
(3)

 Мэта практыкі:  сацыяльнае суправаджэнне людзей з ВІЧ або тых, хто знаходзіцца на замяшчальнай метадонавай тэрапіі (ЗМТ).

Беларускае грамадскае аб’яднанне «Пазітыўны рух» аказвае сацыяльную паслугу па роўным кансультаванні людзей з ВІЧ або тых, хто знаходзіцца на замяшчальнай метадонавай тэрапіі (ЗМТ).

Роўнае кансультаванне — від дапамогі людзям з ВІЧ або тым, хто знаходзіцца на замяшчальнай метадонавай тэрапіі (ЗМТ), калі кансультацыю дае асоба, якая сама знаходзіцца ў ВІЧ-станоўчым статусе або праходзіць ЗТМ.

Роўн_ая кансультант_ка — гэта асоба, якая прайшла падрыхтоўку па роўным кансультаванні і дапамагае іншаму чалавеку захаваць кантроль над уласным жыццём і здароўем, а таксама палепшыць яго якасць.

Роўн_ая кансультант_ка усталёўвае  партнёрскія, «роўныя» адносіны з чалавекам,  што адрознівае іх ад медыцынскіх работн_іц. Роўн_ая кансультант_ка, звяртаючыся да ўласнага досведу, падтрымлівае чалавека ў цяжкую хвіліну і забяспечвае важнай інфармацыяй, дапамагае вырашаць паўсядзённыя сацыяльныя праблемы, звязаныя са статусам ці са знаходжаннем на ЗМТ.

Да роўных кансультант_ак можна звярнуцца:

  • пры пошуку працы і складанні рэзюмэ;
  • па інфармацыю пра ЗМТ; ВІЧ і яго лячэнні; інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам; гепатыт; сухоты;
  • па суправаджэнне да профільных дактароў і іншых спецыяліст_ак;
  • па кансультаванне сваякоў і блізкіх;
  • калі ёсць складанасці з ужываннем псіхаактыўных рэчываў і алкаголю.

Для сувязі з кансультант_кай можна выбраць зручны спосаб — асабістая сустрэча, кансультацыя па тэлефоне, у сацыяльных сетках і месэнджарах, па электроннай пошце, у тым ліку па вечарах і выходных.

Спісы роўных кансультант_ак можна знайсці па спасылках: для людзей з ВІЧ, для людзей на ЗМТ.

Пазнаёміцца з методыкай працы можна ў дапаможніку «Путеводитель для равных консультантов, работающих онлайн. Теория и практикум». Таксама можна прайсці анлайн-курс «Равное консультирование онлайн».

 Кантакты:  сайт, +375 17 28 16 53

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: