Як зрабіць сайт даступным для невідушчых людзей?

Беларусь
5
(4)

 Мэта практыкі:  зрабіць інтэрнэт-старонкі даступнымі і зручнымі для невідушчых людзей і людзей са слабым зрокам.

Сайт, які даступны для невідушчых людзей, ― гэта сайт, змест якога можа быць прачытаны невідушчаму чалавеку спецыялізаванай праграмай ― скрынрыдарам.

Невідушчаму чалавеку  зручна ўзаемадзейнічаць з сайтам,  на якім:

  • Простая навігацыя і прадуманая структура размяшчэння інфармацыі;
  • Блокі інфармацыі вылучаюцца загалоўкамі і aria-разметкай;
  • У выяў і элементаў кіравання ёсць тэкставае апісанне;
  • Даступная навігацыя толькі з дапамогай клавіятуры.

Невідушчаму чалавеку  складана ўзаемадзейнічаць з сайтам,  на якім:

  • Выкарыстоўваецца графічная капча;
  • Уключана аўтаматычнае прайграванне аўдыя- ці відэафайлаў;
  • Чытанне блакуецца ўсплывальнымі вокнамі;
  • Адбываюцца адвольныя перазагрузкі кантэнту.

Павялічваючы даступнасць сайта, вы праводзіце яго тэхнічную аптымізацыю. Сайт працуе больш стабільна, пошукавыя сістэмы адлюстроўваюць яго на больш высокіх пазіцыях. Павялічваецца колькасць наведванняў, у тым ліку і людзьмі з інваліднасцю па зроку.

Калі вы робіце сайт даступным для невідушчых людзей, вы робіце яго больш якасным і даступным для ўсіх!

Яшчэ больш даведацца пра тое, як рабіць больш даступныя сайты можна ў відэа альбо ў нашых артыкулах «Доступность информации для незрячих людей: понятия» і «Доступность информации для незрячих людей: инструменты».

 Кантакты:  каманда арганізацыі «ІншыЯ», Аляксандр Севярын

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 5 / 5. Vote count: 4

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: