“Звяжам разам”

Брагін, Гомельская вобласць
0
(0)

Мэта практыкі: сацыялізацыя людзей з інваліднасцю і дзяцей-сірот праз арганізацыю майстар-класаў па вязанні ніткамі

Валанцёры і валанцёркі “срэбнага” ўзросту ладзяць майстар-класы “Звяжам разам” па вязанні нескладаных вырабаў з нітак – шалікаў і шапак – для людзей з інваліднасцю і дзяцей-сірот. Заняткі праходзяць як у індывідуальным парадку, так і групавыя.

Акрамя базавых навыкаў па вязанні вучні спасцігаюць веды па рэалізацыі вырабаў, такім чынам атрымліваючы інфармацыю, якая дае магчымасць стаць эканамічна незалежнымі.

Заняткі ладзяцца на базе Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Брагіна.

Першы майстар-клас адбыўся 30 чэрвеня 2020 года.

Міні-ініцыятыва была рэалізавана ў межах адукацыйнага курса All Inclusive, які адбыўся ў межах ініцыятывы ALL Inclusive Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.

Кантакты: Людміла Леоненка, [email protected], Facebook

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: