5
(5)

Чайлдфры — гэта тэрмін, што выкарыстоўваецца для абазначэння людзей, якія свядома выбіраюць не мець дзяцей. З ангельскай мовы «childfree» даслоўна перакладаецца як «свабодн_ая ад дзяцей». Гэта рашэнне, якое можа ўзнікнуць з розных прычын: ад імкнення да кар’еры і асабістага росту да клопату аб экалогіі і навакольным асяроддзі ці фінансавай адказнасці. Важна разумець, што  чайлдфры — гэта асабісты выбар чалавека адносна сябе і свайго жыццёвага шляху. 

Грамадскія і дзяржаўныя «нормы»

На жаль, у сучаснай беларускай рэчаіснасці мы бачым, што рэпрадуктыўныя правы не заўсёды паважаюцца. У нашым грамадстве бацькоўства з’яўляецца вялікай каштоўнасцю, і часам успрымаецца як адзіная існуючая норма жыцця. Перыядычна мы чуем нечуллівыя і негатыўныя каментарыі ці непаразуменне ў адрас людзей, якія абралі жыццё без дзяцей. У такім выпадку людзі, якія выходзяць за «норму», адчуваюць на сабе сацыяльны ціск. Такі ціск на асобу можа нанесці ёй_яму эмацыйную шкоду.

Яшчэ вастрэй ціск адчуваецца, калі ён ідзе з боку дзяржаўных механізмаў. Так  законы, якія забараняюць «прапаганду чайлдфры», фактычна пазбаўляюць голасу людзей  і вымушаюць іх прыхоўваць свой выбар пад страхам пакарання. Крыміналізацыя чайлдфры або любога іншага жыццёвага выбару, які тычацца рэпрадукцыі, уяўляе сабой форму рэпрадуктыўнага гвалту. Абмяжоўваючы магчымасці людзей выбіраць свой уласны шлях, грамадства ўрываецца ў іх асабістыя сферы і парушае асноўныя правы і свабоды чалавека

Свабода выбару

Нам важна памятаць і прыняць той факт, што кожная асоба мае права на ўласныя жаданні і мэты. Кожны чалавек мае права на свабоду выбару і кантроль над уласным целам. Ні дзяржава, ні сацыяльны ціск не павінны мець права ўказваць асобе, як ёй_яму распараджацца яе_яго асабістым жыццём, уключаючы пытанні рэпрадукцыі.  Кожн_ая павін_на мець магчымасць самастойна вырашаць, ці хоча яна_ён быць бацькам ці не. 

Умяшанне ў асабістыя рашэнні аб бацькоўстве пакідае ва ўразлівым становішчы не толькі бацькоў, але і дзяцей. Дзеці — гэта адказнасць, якая патрабуе мноства намаганняў, часу і фінансавых укладанняў. Не кожны чалавек гатовы да гэтага выкліку — і гэта абсалютна нармальна. Бацькоўства павінна быць свядомым выбарам для дабрабыту як бацькоў, так і дзяцей. І такое свядомае рашэнне немажліва зрабіць пад ціскам і тым больш прымусам. Дзеці, бацькі якіх неасэнсавана і мімаволі абралі стаць бацькамі, становяцца нежаданымі ў сваёй жа сям’і. У такім выпадку дзеці могуць быць пазбаўлены паўнавартага выхавання і клопату.

 Чайлдфры — гэта праява індывідуальнасці і свабоднага выбару.  Давайце паспрабуем зразумець гэты выбар і будзем паважна ставіцца да яго. Гэта можа стаць яшчэ адным крокам да стварэння інклюзіўнага свету, які падтрымлівае разнастайнасць. Развіваючы прыняцце і чуллівасць у дачыненні да чайлдфры людзей, мы спрыяем стварэнню больш адкрытага і справядлівага грамадства, дзе кожн_ая можа жыць у адпаведнасці з уласнымі каштоўнасцямі і паважаць выбар ад_на адн_аго.


Тэкст: Вікторыя Грабеннікава 

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 5

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x